Інфлянцкае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Задзвінскае княства
Ducatus Ultradunensis
Ducatus Transdunensis

унія з Вялікім Княствам Літоўскім (1566 — 1569)
з 1569 кандамініум Рэчы Паспалітай
Baltic coat of arms.svg
1566 — 1660


Sweden-Flag-1562.svg
 
POL Inflanty IRP COA.svg
POL Inflanty IRP COA.svg
Герб
IRP Livland voivodship.PNG
Сталіца Фелін
Форма кіравання манархія
Адміністратар
 - 15661578 Ян Геранімавіч Хадкевіч
 - 15781582 Мікалай Радзівіл Руды
 - 16031621 Ян Караль Хадкевіч
Губернатар
 - 15821584 Юрый Радзівіл
Генеральны камісар
 - 15821588 С. Пенкаслаўскі
 - 15881598 Я. Дз. Салікоўскі
 - 16041621 Ян Караль Хадкевіч

Інфлянцкае княства, пазней Задзвінскае герцагства (лац.: Ducatus Ultradunensis, Ducatus Transdunensis) — палітычна-адміністрацыйнае ўтварэнне на землях Лівоніі (Інфлянтаў) (сучасн. Латвія і паўднёвая Эстонія), злучанае уніяй з ВКЛ, з 1569 г. падуладнае Рэчы Паспалітай як кандамініум — супольнае ўладанне Кароны і ВКЛ. Утворана 25 снежня 1566 г. на Гарадзенскім сойме.

Першапачаткова ахоплівала тэрыторыі Лівоніі, якія знаходзіліся на поўначы і ўсходзе ад Дзвіны (Відзэмэ, Латгалія, Паўднёвая Эстонія). У склад Задзвінскага княства былі ўключаны не толькі былыя землі Інфлянцкага ордэна, але і секулярызаваныя ўладанні Рыжскага архібіскупства. Іменна за гэтай тэрыторыяй у 2-й палавіне XVI — пачатку XVII стст. замацавалася вузкае значэнне тэрміна Лівонія (Інфлянты).

Герб[правіць | правіць зыходнік]

Задзвінскае княства атрымала герб: у чырвоным полі белы грыф, які трымае ў правай пярэдняй лапе аголены меч, падняты ўверх; на грудзях — лацінскія ініцыялы Жыгімонта Аўгуста «SA» пад залатой каронай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля распаду Лівонскага ордэна апошні яго магістр Готхард Кетлер у 1562 годзе прызнаў сюзерэнітэт вялікага князя ВКЛ.

Спачатку часовым губернатарам гэтай Інфлянтаў быў былы магістр Кетлер. Берасцейскі сойм ВКЛ 1566 зрабіў кіраўніком Лівоніі Яна Хадкевіча. Ён дасягнуў поўнага злучэння Лівоніі з ВКЛ, што адбылося на Гарадзенскім сойме. 26 снежня 1566 Гарадзенскі сойм уключыў Інфлянцкае княства ў склад ВКЛ. Лівонцы прызналі сябе часткай ВКЛ, але захавалі свае мясцовыя правы. Кіраваў гэтай калоніяй губернатар, які прызначаўся каралём і вялікім князем літоўскім. Сталіцай быў горад Дынабург.

Люблінскі сойм 1569 г. абвясціў Задзвінскае княства кандамініумам. Інфлянцкія кашталяны не атрымалі годнасці сенатараў Рэчы Паспалітай. Пасля Люблінскай уніі і ўтварэння Рэчы Паспалітай ВКЛ здолела захаваць свае правы на Лівонію, як на Задзвінскае герцагства.

У 15751577 гг. у час Лівонскай вайны практычна ўся тэрыторыя Інфлянтаў была занята войскамі цара Івана IV. Пасля адваявання Інфлянтаў Стэфан Баторый у 1582 г. падпісаў «Інфлянцкую канстытуцыю», паводле якой быў устаноўлены новы адміністрацыйны падзел края на тры прэзідыяты.

У 1582 г. створана пасада генеральнага камісара, якому падпарадкаваны ўсе дзяржаўцы замкаў і які меў права ад імя манарха рабіць зямельныя наданні. Пасля вызвалення ад пасады губернатара Ю. Радзівіла (1584) генеральны камісар стаў найвышэйшай адміністрацыйнай асобай у Інфлянтах.

У 1585 г. у склад Задзвінскага княства была ўключана Пільтэнская акруга — тэрыторыя былога Курляндскага епіскапства (Заходняя Латвія).

Паводле «Інфлянцкай ардынацыі» 1598 г. прэзідыяты былі перайменаваны ў ваяводствы, што азначала ўніфікацыю ў статусе з іншымі тэрыторыямі Рэчы Паспалітай; інфлянцкія ваяводы і кашталяны сталі сенатарамі Рэчы Паспалітай. Інфлянцкія ўрады (пасады) павінны былі пароўну камплектавацца з прадстаўнікоў 3 «народаў» — ВКЛ, Кароны і Лівоніі. Манарха ў Задзвінскім княстве прадстаўляў адміністратар, які меў шыркія адміністрацыйныя і судовыя паўнамоцтвы.

У 1598 г. Л. Сапега быў прызначаны генеральным камісарам Задзвінскага княства для рэвізіі дзяржаўных маёнткаў і ўтварэння новых старастваў. З прызначэннем Я. К. Хадкевіча ў 1603 г. адміністратарам, і ў 1604 г. генеральным камісарам ліквідавала фармальны паралелізм цэнтральнай улады ў правінцыі.

Неўзабаве пачалася вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1629). Першы ўдар шведаў прыпаў іменна на Задзвінскае герцагства. Яну Хадкевічу ўдалося атрымаць перамогу ў бітве пад Кірхгольмам (1605). У выніку была знята аблога Рыгі, і шведы адступілі з ужо занятых імі зямель Інфлянтаў. Аднак, з-за памылак вышэйшага камандавання Рэчы Паспалітай гэта перамога не мела карысных стратэгічных наступстваў. Герцагства практычна распалася. Так, паводле Альтмаркскага перамір'я 1629 г. у складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі 4 паўднёва-ўсходнія латгальскія стараствы — Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае, Марыенгаўзенскае, з якіх пазней, у 1677 г., было створана Інфлянцкае ваяводства (княства) з цэнтрам у Дынабургу. Пасля 1629 у ВКЛ засталася толькі Латгалія, а паўднёвая Эстонія і паўночна-заходняя частка Латвіі разам з Рыгай адышла да Швецыі.

Пасля Паўночнай вайны beru паводле Аліўскага міру 1660 г. Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваяваную ёю частку Інфлянтаў.

Пасля Паўночнай вайны ў 1721 гэтыя землі ў Швецыі забрала Расія.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 Латгалію захапіла Расійская імперыя.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1566 г. Задзвінскае княства было падзелена на 4 акругі:

  • Рыжская (латгальская частка Рыжскага архібіскупства)
  • Трайдзенская (ліўская частка Рыжскага архібіскупства)
  • Вендэнская (ордэнскія землі ад Рыгі да Гельмета і Руена)
  • Дынабургская (ордэнскія землі ў Латгаліі)

На чале кожнай акругі стаялі кашталяны з ліку мясцовага рыцарства. Гэтая адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура ўлічвала ранейшы падзел Лівоніі на ордэнскія і біскупскія тэрыторыі. Кашталяны сталі членамі Рады ВКЛ.

У 15751577 гг. амаль усю тэрыторыю Інфлянтаў занялі войскі цара Івана IV. Пасля адваявання Інфлянтаў Стэфан Баторый у 1582 г. падпісаў «Інфлянцкую канстытуцыю», паводле якой без уліку ранейшага падзелу края былі ўтвораны:

  • Вендэнскі прэзідыят
  • Парнаўскі прэзідыят
  • Дорпацкі прэзідыят.

У 1585 г. у Задзвінскае княства была ўключана Пільтэнская акруга (землі былога Курляндскага епіскапства).

У выніку рэвізій і зямельных наданняў у прэзідыятах адбыўся падзел на паветы і стараствы, цэнтрамі якіх сталі ранейшыя ордэнскія ці біскупскія замкі. Па «Інфлянцкай ардынацыі» 1598 г. прэзідыяты былі перайменаваны ў ваяводствы, было створана 26 старостваў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзярновіч, А. Задзвінскае княства / Алег Дзярновіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. — С. 640. — ISBN 985-11-0314-4.