Квантавая электроніка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ква́нтавая электро́ніка — раздзел фізікі, які вывучае працэсы генерацыі і ўзмацнення электрамагнітных хваль на аснове вымушанага выпрамянення квантавых сістэм (атамаў, малекул).

Узнікла на мяжы спектраскапіі і радыёфізікі. Частка квантавай электронікі, звязаная з аптычным дыяпазонам электрамагнітных хваль, называецца лазерная фізіка. На базе квантавай электронікі ўзніклі нелінейная оптыка і лазерная спектраскапія, новы імпульс атрымала галаграфія.

Сфарміравалася і пачала развівацца як самастойная галіна навукі і тэхнікі ў 1950-я гады.

Асноўныя аб’екты вывучэння: актыўныя асяроддзі, аб’ёмныя рэзанатары, квантавыя генератары і квантавыя ўзмацняльнікі, пераўтваральнікі частаты і метады кіравання характарыстыкамі такіх сістэм.

Да квантавай электронікі адносяць таксама пытанні нелінейнага ўзаемадзеяння магутнага лазернага выпрамянення з рэчывам і выкарыстання такога ўзаемадзеяння для пераўтварэння частаты лазернага выпрамянення.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Працэс вымушанага выпрамянення электрамагнітных хваль адкрыў А. Эйнштэйн (1917); на магчымасць выкарыстання гэтай з’явы для ўзмацнення святла ўказаў В. А. Фабрыкант (1939).

Першая прылада квантавай электронікі — малекулярны генератар на аміяку — створана ў 1954 адначасова ў СССР (М. Г. Басаў, А. М. Прохараў) і ў ЗША (Ч.Таўнс і іншыя). У 1960 у ЗША створаны першы лазер на рубіне і гелій-неонавы газавы лазер[ru].

У 1959 М. Г. Басаў тэарэтычна абгрунтаваў магчымасць стварэння паўправадніковага лазера і першыя такія лазеры створаны ў 1962—1963.

На Беларусі сістэматычныя даследаванні па квантавай электроніцы праводзяцца з 1961 у Інстытуце фізікі НАН, БДУ і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]