Перайсці да зместу

Бураковы квас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Квашаныя буракі)
Бураковы квас
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
беларуская, літоўская, украінская, руская, польская
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Калядны боршч з вушкамі традыцыйна гатуецца з бураковым квасам.
Бураковы квас

Бураковы квас — старадаўні прадукт харчавання, традыцыйны ў тым ліку для беларусаў.

Квашаныя буракі спрадвеку незаменны інгрэдыент у кухні на тэрыторыі сучасных Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі[1]. Таксама квас ужывалі як напой. Загатоўкі бураковага квасу ў сезон былі неадменнай гаспадарчай работай[1].

Спосаб гатавання

[правіць | правіць зыходнік]

Бураковы квас звычайна рабілі ўвесну: буракі чысцілі, мылі, залівалі ў бочцы або іншай пасудзіне вадой. Буракі ўкісалі самі сабой, зрэдку да іх дадавалі шчаўе[2].

У 1925 годзе Марта Наркоўская  (польск.) ў кнізе «Spiżarnia i zapasy zimowe» апісвала працэс гатавання:

"

Буракі квасяць па зіме. Калі вы хочаце мець добры бураковы квас для баршчу, супу і г. д., не закісляйце ўсе буракі адразу, а часткова, кожныя 2-3 тыдні, падкісляйце пэўную колькасць. Дробныя буракі бярыце цалкам, буйнейшыя ачысціце ад лупіны, затым пакладзіце ў бочку, заліце халоднай вадой і пастаўце ў цяпло, лепш за ўсё побач з кухняй. Праз 4-5 дзён пакіньце бочку ў халодным месцы, каб буракі павольна скісалі і захоўваліся даўжэй. Квас можна выкарыстоўваць не больш за 6 дзён, а ваду трэба дадаваць па меры яе памяншэння; але не ўжывайце гэтыя буракі даўжэй за месяц, бо перакіслы боршч будзе шкодны для здароўя

"

Спосабы ўжывання

[правіць | правіць зыходнік]

Квас пілі, варылі з буракамі, з дадаваннем крухмалу гатавалі кісель. Квашаныя буракі таксама былі важным інгрэдыентам шматлікіх страў. Акрамя баршчу, з імі гатавалі халаднік, верашчаку, фаршыраванага шчупака і іншыя стравы[1].

Бурачны квас часам п’юць у лячэбных мэтах, для ачысткі печані або для пахудзення, рэгулярнымі курсамі[1].

Культурнае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

24 ліпеня 2018 года прадукт занесены ў спіс традыцыйных прадуктаў  (укр.) Падляскага ваяводства ў катэгорыі «Напоі»[3].

Бураковы клас найбольш цесна звязаны з традыцыямі Калядаў, у сувязі з імі часта згадваецца ў літаратуры. Бурачны квас ставяць на стол як першую з калядных страў у «Мужыках» Уладзіслава Станіслава Рэйманта (раман, напісаны ў 1901—1908)[3]:

"

І хоць былі галодныя, бо ўвесь дзень быў з сухім хлебам, елі яны павольна і годна. Спачатку быў бурачны квас, звараны на грыбах з суцэльнай бульбай, а потым быў селядзец, абваляны ў муцэ і абсмажаны на канапляным алеі

"
  1. а б в г Рецепт свекольного кваса (руск.)
  2. КВАС(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2022. Праверана 14 чэрвеня 2022.
  3. а б Kwas buraczany (sok z buraka kiszonego) (руск.). Ministerstwo Rolnictwa i Rozwoju Wsi  (укр.) (9 кастрычніка 2019). Праверана 31 снежня 2019.