Перайсці да зместу

Клаўдзія Іванаўна Шульжэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клаўдзія Іванаўна Шульжэнка
руск.: Клавдия Шульженко
укр.: Клавдія Іванівна Шульженко
Дата нараджэння 11 (24) сакавіка 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 1984(1984-06-17)[2] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Прафесія актрыса, спявачка
Узнагароды
IMDb ID 0795793
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клаўдзія Іванаўна Шульжэнка (11 (24) сакавіка 1906, Харкаў[1]17 чэрвеня 1984(1984-06-17)[2], Масква) — савецкая эстрадная спявачка і актрыса. Народная артыстка СССР (1971). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзілася 11 (24) сакавіка 1906 года ў Харкаве ў Аляксандраўскай бальніцы. Бацька Іван Іванавіч Шульжэнка працаваў бухгалтарам Галоўнага ўпраўлення чыгункі. З 1923 года жыла на Маскалеўцы — на Уладзімірскай вуліцы, № 45, кв. 6.

Выконваць народныя песні пачала з канца 1910-х гадоў. Нотнай грамаце і спеву навучалася прыватным чынам у прафесара Харкаўскай кансерваторыі М. Л. Чэмезава. У 1923 годзе стала артысткай Харкаўскага тэатра драмы пад кіраўніцтвам М. М. Сінельнікава. У тым жа годзе дэбютавала як спявачка, выканаўшы раманс «Зоркі на небе» ў спектаклі «Пакаранне смерцю». Прымала ўдзел ва ўсіх дывертысментах, якія даваліся ў тэатры, паралельна выступаючы ў працоўных клубах і на летніх эстрадных пляцоўках горада. Песні «Шахта № 3» і «Песня пра цагельню», якія выконваліся ёю ў гэты перыяд, лічацца першымі ўзорамі сучаснай бытавой песні. Летам 1925 года пачала працаваць у Чырвоназаводскім драматычным тэатры Харкава. У 1927 годзе кампазітар Юлій Мэйтус спецыяльна для яе напісаў некалькі новых твораў («Чырвоны мак», «Чырвоная армія», «Грэнада»), якія неўзабаве сталі папулярнымі.

У маі 1928 года адбыўся яе пеўчы дэбют на сцэне Марыінскага тэатра ў Ленінградзе на канцэрце, прысвечаным Дню друку.

У 1929—1942 гадах — артыстка Лендзяржэстрады, працавала салісткай джаз-аркестра пад кіраўніцтвам Я. Б. Скамароўскага.

З 1943 года — у Маскве, артыстка Усерасійскага гастрольна-канцэртнага аб’яднання, затым — Масканцэрта. З лета 1945 года спявачка пачала выступаць сольна. Гастралявала за мяжой.

Памерла 17 чэрвеня 1984 года. Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках.

  1. 1 2 Шульженко Клавдия Ивановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.