Клён чырвоны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клён чырвоны

Агульны выгляд расліны восенню
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acer rubrum L.

Сінонімы
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  28728
NCBI  45314
EOL  582246
GRIN  t:1220
IPNI  781490-1
TPL  kew-2616329

Клён чырвоны (Acer rubrum) — від лістападных дрэў, адно з найбольш часта сустраканых ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі; від роду Клён трыбы Кляновыя (Acereae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Н. Л. Брытана (англ.: Nathaniel Lord Britton) і Э. Браўна (англ.: Addison Brown) Illustrated flora of the northern states and Canada, 1913.

Лістападнае дрэва сярэдніх памераў, 9—28 м вышынёй і дыяметрам ствала да 1,6 м. Хоць гэты від даволі лёгка ідэнтыфікуецца, ён валодае дастаткова шырокімі марфалагічнымі характарыстыкамі, больш чым любы іншы клён Паўночнай Амерыкі. Самы просты спосаб распазнання гэтага віду — гэта форма ліста.

Як і ў іншых прадстаўнікоў дадзенага роду, лісце прадстаўнікоў віду размешчана супратыўна і ў зімовы час ападае. Лісце простае, 5-10 см даўжынёй, далонепадобнае з трыма-пяццю аднолькавай шырыні зубчастымі лопасцямі няправільнай формы (для параўнання, у блізкага яму віду Acer saccharinum зубцоў як правіла 5 і яны значна глыбей парэзаныя). Верхняя частка ліста светла-жоўтая, ніжняя бледная. Хвосцікі звычайна чырвоныя, гэтак жа як і пупышка. Увосень лісце становяцца ярка-чырвоным.

Кара гладкая, вар’іруе ад шэра-карычневага да белага колеру, з узростам цямнее і пакрываецца расколінамі. Галінкі падобныя з галінкамі Acer saccharinum — чырвоныя, з V-падобнымі ліставымі рубцамі, толькі ў Acer saccharinum на зломе яны непрыемна пахнуць. На многіх галінках ёсць карлікавыя парасткі.

Пупышкі тупыя, неапушаныя, ад чырвонага да шаравата-карычневага колеру, у зімовы час добра бачныя на адлегласці.

Жаночыя кветкі

Кветкі разнаполыя (хоць мужчынскія і жаночыя кветкі размешчаны на адным дрэве). Жаночыя насенныя кветкі ярка-чырвоныя, кожная з пяццю пялёсткамі і пяццю чашалісцікамі, сабранымі ў гронку. Мужчынскія кветкі ўяўляюць сабой толькі жоўтыя тычынкі, якія выступаюць з карлікавых галінак на галінцы. У маладых дрэў могуць прысутнічаць кветкі толькі аднаго полу. Цвіценне пачынаецца ранняй вясной, да з’яўлення лісця.

Плод уяўляць сабой крылаткі, колеравая гама якой вар’іруе паміж чырвоным, жоўтым і карычневым колерамі. Крылаткі 15-25 мм даўжынёй, з’яўляюцца парамі пад вуглом у 50-60 градусаў.

Від часта стварае гібрыд з блізкім яму Acer saccharinum. Атрыманы гібрыд × freemanii мае прыкметы абодвух відаў.

Жывуць дрэвы 100—200 гадоў, але часам і даўжэй.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы, на поўдзень і ўсход ад Ляснога возера (англ.: Lake of the Woods) на мяжы амерыканскага штата Мінесота і канадскай правінцыі Антарыа. На ўсходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі арэал на поўначы абмежаваны Ньюфаўндлендам і Новай Шатландыяй, на поўдні горадам Маямі ў Фларыдзе. Паўднёва-заходняя мяжа распаўсюджання праходзіць у штаце Тэхас.

Лёгка адаптуецца да шырокага кола прыродных ландшафтаў: яго можна сустрэць як на багністых, так і бедных пажыўнымі рэчывамі засушлівых глебах. Ён таксама лёгка ўжываецца пры шырокім роскідзе значэнняў вадароднага паказчыка, хоць у шчолачным асяроддзі можа пакутаваць жаўтухай (хвароба раслін, адсутнасць хларафілу).

Дамінуе або выступае адным з дамінантаў ў лісцевых лясах і забалочаных мясцовасцях з прысутнасцю такіх відаў, як Fraxinus nigra, Betula alleghaniensis, Quercus velutina, Quercus rubra, Populus tremuloides і відаў вязу (Ulmus). На узвышшах з умераным увільгатненнем займае верхні ярус расліннасці сярод Liquidambar styraciflua і дуба балотнага (Quercus palustris).

Прыроднае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лісцем і галінкамі віду ў дзікай прыродзе харчуюцца Odocoileus virginianus, лось (Alces alces), алені вапіці і Lepus americanus. На галінках клёну часта гняздуюцца Otus, Dryocopus pileatus і Colaptes auratus.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна Acer rubrum у тэхніцы бансай

Выкарыстоўваецца для вырабу мэблі, фанеры, бочак, драўлянай тары, паркету і чыгуначных шпал. Як і Acer saccharinum, выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі кляновага сіропу, хоць і радзей.

Часта выкарыстоўваецца ў зялёных насаджэннях паркаў і садоў, акрамя тых месцаў, дзе глебы шчолачныя або кіслыя. Асабліва яго высаджваюць там, дзе шмат месца для яго каранёвай сістэмы. Перавагамі гэтага клёну называюць талерантнасць да вільготных і сухіх ландшафтаў, да забруджвання навакольнага асяроддзя. Гэтыя клёны прыцягваюць да сябе вавёрак, якія харчуюцца пупышкамі клёну ранняй вясной, калі іх рацыён вельмі абмежаваны. Недахопам віду называюць яго высокую, хоць і некалькі меншую ў параўнанні з Acer saccharinum і Acer saccharum, інвазійнасць — ён здольны выцясняць блізка растучыя расліны, дзякуючы свайму шчыльнаму лісцю і неглыбокай каранёвай сістэме.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Сістэматычнае становішча роду дадзена згодна з GRIN.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]