Клім Лазаравіч Грыневіч
Клім Лазаравіч Грыневіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 (18) лютага 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 сакавіка 1941 (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах |
Клім Лазаравіч Грыневіч (5 (18) лютага 1912, в. Шасцёраўка, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня, цяпер Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць — 3 сакавіка 1941, Балагое Калінінскай вобласці, цяпер Цвярская вобласць, Расія; Псеўданімы: Быліна; Траўкін; Цюльпан; Шасцёраўскі) — беларускі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы — Магілёў — Рослаў (1929—1930). У 1930 годзе паступіў у Рагачоўскі педтэхнікум, у 1930 годзе пераехаў у Менск. Працаваў на будаўніцтве, карэктарам у друкарні, літсупрацоўнікам газеты «Рабочий» і «Сельгасрабочы», сакратаром рэспубліканскага ЦК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі. У 1932 годзе паступіў на творчае аддзяленне літаратурнага факультэта МВПІ.
Арыштаваны 16.3.1933; 10.8.1933 прыгавораны да двух гадоў адміністрацыйнай высылкі. Знаходзіўся ў Сары-Атачы Паўднёва-Казахстанскай вобласці. Праз два гады быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Сары-Атач, потым пераехаў у Балагое. У 1937—1941 гадах настаўнічаў у школах г. Балагое, адначасова завочна вучыўся на літаратурным факультэце Ленінградскага педінстытута. Памёр ад сухотаў.
Дэбютаваў вершамі ў 1929 (газеты «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена»). Зборнік паэзіі «На бераг» (1932) быў прыхільна сустрэты крытыкай. Вершы апошніх гадоў жыцця не захаваліся.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- На бераг: Паэзія. Мн., 1932.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Пруднікаў П. Далёкае і блізкае // Пруднікаў П. Мая магістраль. Мн., 1981;
- Грыневіч Клім // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.. Т. 2;
- Грыневіч Клім // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X..
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
- Памерлі 3 сакавіка
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Цвярской вобласці
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты СССР
- Паэты XX стагоддзя
- Беларускамоўныя паэты
- Памерлі ад туберкулёзу