Перайсці да зместу

Чэшскае княства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Княства Чэхія)
Гістарычная дзяржава
Чэшскае княства
чэшск.: České knížectví
Герб Пржэмысловічаў Сцяг
Герб Пржэмысловічаў Сцяг
Чэшскае княства ў XI ст.
Чэшскае княства ў XI ст.
< 
 >
907 — 1198

Сталіца Прага
Мова(ы) чэшская мова
Рэлігія хрысціянства
Форма кіравання манархія
Дынастыя Пржэмысловічы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чэшскае княства (чэшск.: České knížectví) — заходнеславянская дзяржава X—XII стагоддзяў, якая размяшчалася на месцы сучаснай Чэхіі. Кіруючая дынастыя — Пржэмысловічы.

Чэхі пад уладай Вялікай Маравіі

[правіць | правіць зыходнік]

Племя чэхаў, якія насялялі цэнтр краіны, імкнулася распаўсюдзіць сваю ўладу на суседнія плямёны. Галоўным іх горадам быў Вышаград, а потым Прага, княжы град, пабудаваны каля земскага Вышаграда.

Першы чэшскі летапісец Казьма Пражскі, які напісаў напачатку XII стагоддзя «Чэшскую хроніку», запазычыў свае бедныя звесткі аб заснаванні чэшскай дзяржавы з народных паданняў. Паводле яго слоў, першым князем чэхаў быў Крок. Дачка і спадчынніца яго, Лібуша, выйшла замуж за Пржэмысла, простага аратага, выхадца сяла Стадзіцы, у зямлі племя лямузаў. Імёны нашчадкаў і пераемнікаў Пржэмысла, першых Пржэмысловічаў, Казьма Пражскі падае ў такой паслядоўнасці: Незамысл, Мната, Воен, Уніслаў, Кржэсамысл, Неклан, Гасцівіт і Баржывой, які прыняў хрысціянства. Летапісец дадае да імёнаў гэтых князёў апавяданне пра барацьбу чэшскага князя Неклана з Уласціславам, князем племя лучан.

Карл Вялікі наклаў на ўсю Чэхію даніну ў памеры 500 грыўняў срэбра і 120 быкоў. Чэшскія славяне аказалі супраціўленне франкскім войскам Карла Вялікага (805806). Імперскія прэтэнзіі Карла Вялікага на падпарадкаванне Чэхіі атрымала ў спадчыну нямецкая дзяржава. Кароль Людовік Нямецкі пацярпеў цяжкае паражэнне ў Чэхіі (846), вяртаючыся з Маравіі, дзе ён на месца Мойміра пасадзіў князя Расціслава.

Хрышчэнне ў Рэгенсбургу 14 князёў лучанскага і іншых заходніх чэшскіх плямёнаў (845) не прывяло да заснавання хрысціянскай царквы ў Чэхіі. Магчыма, гэтыя першыя князі-хрысціяне былі выгнаны з краіны, калі на працягу шэрагу гадоў чэшскія славяне вялі сумесна з мараўскім князем Расціславам і яго пераемнікам Святаполкам барацьбу супраць нямецкай дзяржавы. Саюз з мараўскімі князямі ператварыўся ў залежнасць пры Святаполку, на карысць якога нямецкі кароль Арнульф адмовіўся (890) ад прэтэнзій на Чэхію.

Чэшскае княства

[правіць | правіць зыходнік]

Напачатку X стагоддзя Вялікая Маравія была знішчана мадзьярамі, аднак чэшскія князі, браты Спытыгнеў I і Ураціслаў I паспяхова адбілі мадзьярскае нашэсце і, карыстаючыся распачатымі ў Германіі смутамі, перасталі плаціць даніну германскаму каралю. Пабудаваўшы ўздоўж межаў сваіх уладанняў новыя крэпасці і паменшыўшы ўплыў іншых чэшскіх князёў, яны ўмацавалі ўладу Пржэмысловічаў як кіраўнікоў Чэхіі.

Чэшскае княства у часы Баляслава I і Баляслава II

Сын Ураціслава, Вацлаў, прызнаў сюзерэнам германскага караля Генрыха I і стаў распаўсюджваць у краіне хрысціянства заходняга ўзору. Ён быў забіты малодшым братам Баляславам, які, захаваўшы фармальную залежнасць ад Германіі, далучыў да Чэхіі Маравію і Сілезію.

У 999 годзе на чэшскі прастол узышоў Баляслаў III Руды. Ён праявіў сябе настолькі жорсткім кіраўніком, што чэшская знаць звярнулася за дапамогай да кіраўніка Польшчы Баляслава Храбрага. Той захапіў Баляслава III і, выкалаўшы яму вочы, адправіў у 1003 годзе ў выгнанне. Аднак калі імператар Генрых II Святы запатрабаваў ад Баляслава Храбрага прынясення васальнай прысягі (Чэхія лічылася ленам Свяшчэннай Рымскай імперыі), той адмовіўся, і Генрых II, заключыўшы антыпольскі саюз з люцічамі, накіраваў свае войскі ў Чэхію. У Празе і іншых гарадах успыхнула паўстанне. Палякі былі вымушаны пакінуць Чэхію ў 1004 годзе. На чэшскім прастоле быў адноўлены прадстаўнік Пржэмысловічаў Ярамір, брат Баляслава III Рудага, які аднавіў васальную прысягу германскаму імператару. У 1005 Баляслаў Храбры прызнаў незалежнасць Чэхіі, аднак Маравія засталася за Польшчай.

Ольдржых, які заняў трон у 1012 годзе, адваяваў у Польшчы Маравію, а яго сын Бржэціслаў I, які княжыў з 1034 года, ізноў захапіў Сілезію. Больш таго, ён паспрабаваў заснаваць магутную незалежную заходнеславянскую імперыю, але гэта спроба не мела поспеху з прычыны ўмяшання Папы Бенедыкта IX і імператара Генрыха III, які, пасля няўдалага паходу (1040) і паражэння пры Домажліцах, прайшоў у 1041 годзе да Прагі і прымусіў чэшскага князя прызнаць сваю залежнасць ад імперыі.

У 1054 годзе Бржэціслаў I выдаў закон, паводле якога Чэхія павінна была заставацца надалей непадзельным княствам: найстарэйшы ў родзе павінен уступаць пераемна на прастол, а іншыя князі — быць надзеленымі ўдзеламі ў Маравіі (Lex Brzetislawii).

Чэхія — частка Свяшчэннай Рымскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]
Ураціслаў II — першы чэшскі кароль

Ураціслаў II, чэшскі князь з 1061 года, стаў актыўна ўмешвацца ва ўнутрыгерманскія міжусобіцы. Яго падтрымка імператара Генрыха IV у выніку прынесла яму каралеўскі тытул. 15 чэрвеня 1086 года Ураціслаў II быў каранаваны як чэшскі кароль у Празе трырскім біскупам Эдыльбертам.

Пасля смерці Ураціслава ў Чэхіі пачалася вялікая міжусобіца, у выніку напачатку XII стагоддзя імператару Генрыху V прыйшлося асабіста прыбыць у Чэхію для навядзення парадку і арыштаваць некаторых з прэтэндэнтаў на трон.

Уладзіслаў I

У 1125 годзе памёр імператар Генрых V. Новым кіраўніком Свяшчэннай Рымскай імперыі быў абраны герцаг Саксоніі Лотар II. Спроба Лотара ўварвацца ў Чэхію скончылася няўдачай: яго армія была разбіта ў бітве пры Хлумцах, сам імператар з рэшткамі арміі быў акружаны і вымушаны заключыць мір з князем Сабеславам. Паводле ўмоў міру Лотар абавязаўся не патрабаваць у чэшскіх князёў больш, чым было дамоўлена паміж імператарам Генрыхам V і князем Уладзіславам I.

Падчас кіравання Сабеслава дынастыя Пржэмысловічаў моцна разгалінавалася. Шматлікасць князёў прыводзіла да таго, што яны ўвесь час арганізоўвалі змовы супраць князя Чэхіі. Жадаючы забяспечыць атрыманне сваім сынам прастола ў спадчыну, Сабеслаў вырашыў паспрабаваць змяніць закон Бржэціслава, замяніўшы яго прынцыпам успадкоўвання па першародстве. Для гэтага ён у 1138 годзе сабраў сойм у горадзе Садска, на якім прапанаваў зацвердзіць сваім спадчыннікам старэйшага сына Уладзіслава, якога ён у 1137 годзе зрабіў аламаўцкім князем. Сойм пайшоў насустрач Сабеславу і зацвердзіў Уладзіслава яго спадчыннікам, аднак гэта рашэнне выклікала незадаволенасць іншых Пржэмысловічаў. І калі ў 1139 годзе Сабеслаў падчас палявання захварэў і быў адвезены ў горад Госціннэ, знаць тайна сабралася ў Вышаградзе, дзе было вырашана не зважаць на рашэнне сойма.

Князь Уладзіслаў II (сын Уладзіслава I), які кіраваў у 1140—1173 гадах, дзякуючы сяброўству з Фрыдрыхам Барбаросай, а таксама за абяцанне ўдзельнічаць у яго італьянскіх паходах, 11 студзеня 1158 года ў Рэгенсбургу быў каранаваны каралеўскай каронай, стаўшы другім каралём Чэхіі пасля свайго дзеда Ураціслава II. Аднак тытул Уладзіславу зрабіць спадчынным не ўдалося.

Пасля смерці Уладзіслава II у Чэхіі чвэрць стагоддзя ішла міжусобная барацьба, пакуль у 1197 годзе на прастоле канчаткова не зацвердзіўся Пржэмысл Отакар I. Тым часам у Свяшчэннай Рымскай імперыі пасля смерці імператара Генрыха VI пачалася барацьба за імператарскую карону паміж яго братам Філіпам Швабскім і Атонам Браўншвайгскім, якая прывяла да падзення палітычнай сілы яе кіраўнікоў. Многіях імперскія князі скарысталіся гэтай сітуацый для таго, каб умацаваць сваю ўладу. Пржэмысл Отакар першапачаткова падтрымаў прэтэнзіі на карону Філіпа Швабскага, за што, па рашэнні Філіпа, быў 15 жніўня 1198 года ў Майнцы каранаваны як кароль Чэхіі. Паводле атрыманых прывілеяў, кароль Філіп абавязаўся за сябе і сваіх пераемнікаў не ўмешвацца ў абранне новых каралёў Чэхіі, пакідаючы за кіраўнікамі імперыі толькі права яго ўрачыстага зацвярджэння. Улада караля ў Чэхіі станавілася спадчыннай. Акрамя таго, за каралём замацоўвалася таксама права свецкай інвестытуры на прызначэнне чэшскіх біскупаў.

Пазней, умела выкарыстоўваючы барацьбу за тытул імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі паміж Вельфамі і Гогенштаўфенамі, Пржэмыслу Отакару ўдалося пашырыць свае прывілеі. У 1211 годзе Пржэмысл Отакар разам з некалькімі імперскімі князямі ўзначаліў кааліцыю, якая паўстала супраць імператара Атона IV Браўншвайгскага, абапіраючыся на аўтарытэт Папы і караля Францыі Філіпа II Аўгуста. У выніку каралём Германіі на сходзе князёў у Нюрнбергу быў абраны кароль Сіцыліі Фрыдрых II Гогенштаўфен. Напачатку 1212 года ён прыбыў у імперыю, дзе колькасць яго прыхільнікаў паступова ўзрастала. Падчас гэтага падарожжа ён стаў узнагароджваць найбольш верных прыхільнікаў, сярод якіх быў і Пржэмысл Отакар са сваім братам, мараўскім маркграфам Уладзіславам Генрыхам.

26 верасня 1212 года ў Базелі Фрыдрых II выдаў Пржэмыслу Отакару I і Уладзіславу Генрыху тры дакументы, якія былі змацаваны залатой пячаткай караля Сіцыліі з выявай быка (лац.: bula). З-за гэтай друку пячаткі дакументы ўвайшлі ў гісторыю як «Залатая сіцылійская була». З гэтага моманту Чэхія афіцыйна стала каралеўствам.