Перайсці да зместу

Цеплыня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Колькасць цяпла)
Цеплыня
Выява
Распалены да чырвані метал аддае сваё цяпло асяроддзю ў асноўным выпраменьваннем
Вывучаецца ў тэрмадынаміка
ISQ dimension
Сімвал велічыні (LaTeX) [1]
Рэкамендуемая адзінка вымярэння джоўль[1][2][…] і kilogram square metre per square second[d][1]
Процілегла тэрмадынамічная праца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Выява паверхні Сонца, атрыманая сонечным аптычным тэлескопам са спадарожніка Hinode

Цеплыня, цяпло — адна з формаў перадачы энергіі.

На мікраскапічным узроўні цеплыня — кінетычная частка ўнутранай энергіі рэчыва, якая вызначаецца хаатычным рухам малекул і атамаў (т. зв. цеплавы рух), з якіх гэтае рэчыва складаецца.

Мерай інтэнсіўнасці руху атамаў, г. зн. цеплыні, з’яўляецца тэмпература.

Фізічныя канцэпцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Ажно да канца 18 стагоддзя цеплыню ўяўлялі як матэрыяльную субстанцыю. Лічылася, што тэмпература сістэмы вызначаецца колькасцю «каларычнай вадкасці» ці «цепларода», што ў ёй змяшчаецца. Б. Румфард (1751—1814), а пазней Дж. Джоўль(1818—1889) і іншыя тагачасныя фізікі абверглі «каларычную» тэорыю даказаўшы, што цеплыня нічога не важыць і існуе магчымасць атрымліваць яе ў любой колькасці проста за кошт механічнага церця[3].

Сучасная фізіка прытрымліваецца разумення цеплыні як энергіі руху атамаў і малекул рэчыва.

Адзінкі вымярэння цеплыні

[правіць | правіць зыходнік]

Цеплыня, як адна з формаў энергіі, у Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння СІ адзінкай энергіі з’яўляецца джоўль [Дж]. Пазасістэмныя адзінкі вымярэння цеплыні:

Фізічныя разлікі

[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць цеплныі абазначаецца вялікай літарай (ад англ. quantity of heat — "«колькасць цеплыні»):

дзе

  •  — маса [кг],

Крыніцы цеплыні

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі крыніцамі цеплыні з’яўляюцца хімічныя і ядзерныя рэакцыі, а таксама розныя працэсы ператварэння энергіі.

Прыкладамі экзатэрмічных рэакцый (хімічныя рэакцыі з выдзяленнем цеплыні) з’яўляюцца гарэнне і расшчапленне ежы. Амаль уся цеплыня, атрымліваемая Зямлёй забяспечваецца ядзернымі рэакцыямі, якія працякаюць у нетрах Сонца.

У цеплыню можна ператвараць і іншыя віды энергіі, напрыклад механічную работу і электрычную энергію.

Згодна 1-му закону тэрмадынамікі цеплавую энергію (як і любую) можна толькі ператварыць у іншую форму, але нельга атрымаць «з нічога» ці знішчыць.

Распаўсюджанне цеплыні

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджанне цеплыні (цеплаабмен) адбываецца ў любых рэчывах і нават праз вакуум пры ўмове наяўнасці рознасці тэмператур.

Вылучаюць тры элементарных віды цеплаабмена:

  • Цеплаправоднасць (кандукцыя) — перанос цеплыні ў адным целе.
  • Канвекцыя — перанос цеплыні ў вадкасцях і газах, звязаны з рухам субстанцыі.
  • Цеплавое выпраменьванне — працэс выпраменьвання і распаўсюджання ў прасторы энергіі ў выглядзе хваляў і элементарных часціц.

Цеплыня ў жыцці чалавека

[правіць | правіць зыходнік]

Чалавек выкарыстоўвае цеплыню на працягу ўсяго існавання цывілізацыі, цеплавая энергія так ці інакш прысутнічае абсалютна паўсюдна: ад функцыянавання энергетычных установак да прасцейшых мікраскапічных фізічных працэсаў.

Цеплыня адыгравае важную ролю ў тым ліку і ў функцыянаванні чалавечага арганізма. Энергія, якая атрымліваецца з расшчапленнем ежы ідзе на падтрыманне тэмпературы цела каля 36,7 ° С.

Чалавек лепей адчувае цеплыню, калі ў паветры ўтрымліваецца болей вільгаці. Напрыклад пры тэмпературы 30 ° С, але з 10 % вільготнасцю будзе здавацца, што тэмпература паветра ўсяго 28 °C. Але ўжо пры вільготнасці каля 90 % тэмпература адчуваецца як 40 °C.

Зноскі

  1. а б в International Organization for Standardization 5-6.1 // Quantities and units — Part 5: Thermodynamics — 2 — 2019. — 16 p.
  2. SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
  3. Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 250
  • Быстрицкий Г. Ф. Основы энергетики — Москва: Кнорус, 2012.,352 с.