Краснаўскі сельсавет
Краснаўскі сельсавет | |
---|---|
руск.: Красновский сельсовет | |
Краіна |
![]() |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Светлагорскі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Краснаўка |
Старшыня сельсавета | Сяргей Сяргеевіч Кавальчук |
Насельніцтва (2018) | 1 197 |
Шчыльнасць | 4 чал./км² |
Нацыянальны склад | беларусы |
Плошча | 308,84 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2342 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Краснаўскі сельсавет — сельсавет на тэрыторыі Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Краснаўка.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Агульная плошча: 308,84 км²
- Размяшчэнне: паўночна-заходняя частка Светлагорскага раёна
- Мяжуе:
- на поўначы — з Бабруйскім раёнам
- на паўднёвым-захадзе — з Акцябрскім раёнам
- на поўдні — з Парыцкім сельсаветам
- на ўсходзе — со Жлобінскім раёнам
- Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: Р31 · Н5002 · Н5005 · Н5023 · Н5031 · Н5033
- Рэкі: Бярэзіна.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
На тэрыторыі сельсавета буйным сельскагаспадарчым прадпрыемствам з'яўляецца Міхайлаўскае-агра. Гэтак жа працуюць два прадпрыемствы лясной гаспадаркі Светлагорскага лясгаса ў вёсках: Краснаўка і Коўчыцы 2. На тэрыторыі сельсавета зарэгістравана адна прыватная фермерская гаспадарка.
- Гандаль
Гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляе Светлагорскае райпо ў вёсках: Міхайлаўка, Краснаўка, Коўчыцы 2, Данілоўка, Васілёўка, Каралёва Слабада 2. Астатнія вёскі абслугоўваюцца аўталаўка.
- Ахова здароўя
Медыцынскае абслугоўванне прадстаўлена 3 фельчарска-акушэрскімі пунктамі ў Краснаўка, Коўчыцы 2, Васілёўка.
- Адукацыя і культура
На тэрыторыі сельсавета працуе: Красноўская яслі-сад сярэдняя школа. Дом культуры ў вёсках Міхайлаўка і Коўчыцы 2. Бібліятэкі ў Краснаўка і Міхайлаўка.
Органы мясцовай улады[правіць | правіць зыходнік]
Мясцовая ўлада прадстаўлена Красноўскім сельскім Саветам дэпутатаў і сельскім выканаўчым камітэтам. Месца знаходжання в.Краснаўка, вуліца Дарожная, дом 3.
Савет дэпутатаў падзеляны на 11 акруг.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Тэрыторыя былога горада «Казімір» (XVII стагоддзе) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр
- Курганны магільнік перыяду ранняга сярэднявечча ля в. Коўчыцы 2
- Ваенныя помнікі і мемарыялы ў вёсках: Малімоны, Коўчыцы 1, Коўчыцы 2, Новая Беліца.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Звесткі пра сельсавет на сайте Светлагорскага райвыканкама.