Дайнава (Пухавіцкі раён)
Вёска
Дайнава
|
Дайнава́[1] (трансліт.: Dajnava, руск.: Дайнова) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 3 кіламетры на паўночны захад ад Мар’інай Горкі і ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск-Ачіповічы, на рацэ Цітаўка.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Тапонім звязаны з назвай яцвяжскага племені Дайнава. На тэрыторыі паўночна-заходняй часткі цяперашняй Беларусі «дайноўскіх» назваў багата (Дайноўка, Дайнава і інш.), але гэтая Дайнава — найбольш вынесеная на ўсход.
У пэўны гістарычны час (мяркуецца, XV стагоддзе) гэтую назву сюды, пад Мар’іну горку, прынеслі перасяленцы з захаду. Пра гэта сведчыць таксама тапонім «Ваўкавыск» — так называецца вёска па дарозе са Смілавічаў на Чэрвень, гэта за 27 км на поўнач ад Дайнавы.
Яшчэ адна вынесеная на ўсход "Дайнава" — былы хутар (цяпер не існы) на поўначы ад Менску (каля вёскі Касынь), а каля яго вёска Ашмянцы. Яшчэ адна "Дайнава" (таксама не існуе) была каля Радашковічаў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У 1816 г. уласнасць Ратынскіх. На пачатку XX ст. у Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1816 — 60 двароў, 340 жыхароў.
- 1897 — 132 двары, 732 жыхары.
- пачатк XX ст. — 121 двор, 1073 жыхары.
- 1917 — 200 двароў, 1037 жыхароў.
- 1 студзеня 2002 — 81 двароў, 193 жыхары.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Курганны могільнік — за 1,2 км на паўднёвым ўсход ад вёскі.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Рунцэвіч (1953) — беларускі паэт, член «Саюза пісьменнікаў Беларусі» з 2015 года[2]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ http://litpremia.by/be/author/7/ Архівавана 8 кастрычніка 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх