Крупка сібірская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крупка сібірская
Draba sibirica Głodek syberyjski 2006-05-03 02.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Draba sibirica

Сінонімы
Lepidium sibiricumbasionym
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502147
NCBI  282781
EOL  487870
IPNI  283061-1
TPL  kew-2777348

Крупка сібірская[3] (Draba sibirica) — від кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae), распаўсюджаны на поўначы Паўночнай Амерыкі і Еўразіі[4].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя расліны (каудэкс разгалінаваны). Сцеблы неразгалінаваныя, 0.5-2.5 дм, ад рэдка да шчыльна шчаціністых. Базальнае лісце чарашковае: пласціны даўгавата-ланцэтныя або ланцэтныя, са звужаным аснаваннем, 0.4-2.2 см × 1-5(10) мм, палі цэлыя, паверхні часта апушаныя, часам голыя (акрамя палёў). Сцябловага лісця не мае

Гронкі 7-20-кветкавыя, значна выцягнутыя ў пладах, гладкія. Пладаносы 5-18(23) мм, прамыя або скрыўленыя, гладкія. Кветкі: чашалісцікі паднятыя, даўгаватыя або яйкападобныя, 2-2.7 мм, гладкія або рэдка валасістыя; пялёсткі жоўтыя, вузка зваротнаяйкападобныя, 4-6 × 2-3 мм; пылавікі яйкападобна-субсэрцападобныя, 0.4-0.5 мм. Плады ад даўгаватых да эліптычных, рэдка сублінейныя, пляскатыя, 4-8 × 1.5-2.2 мм. Насенне (карычневае), яйкападобнае, 0.9-1.2 × 0.5-0.6 мм. 2n = 16.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная Амерыка: Грэнландыя; Еўропа: Расія; Азія: Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Манголія, Расія, Грузія. Натуралізаваны: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна.

Насяляе горныя схілы, сонечныя або цяністыя вільготныя месцы.

Ва Украіне расце на насыпах чыгунак — у лесастэпе (у Хмяльніцкай, Харкаўскай і Палтаўскай абласцях)[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев, 1987. — С. 125. (руск.) (укр.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]