Куко́ль звычайны, куко́ль пасяўны[1], зязюлін лён[1] (Agrostemma githago) — від кветкавых раслін роду Куколь(Agrostemma) сямейства Гваздзіковыя(Caryophyllaceae).
Аднагадоваятравяністая мякка апушаная расліна вышынёй 40—70 см. Сцябло прамастойнае, вузлаватае, крыху галінастае. Лісце супраціўнае, сядзячае, простае, суцэльнае, лінейнае або лінейна-ланцэтнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Кветкі буйныя, адзіночныя, цёмна-ружовага колеру, часам белыя. Чашачка трубчастая, з доўгімі зубцамі. Пялёсткаў — 5. Плод — каробачка яйцападобнай формы, якая раскрываецца 5 створкамі. Насенне буйное, бугрыстае, чорнага колеру.
12Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.—588 с., іл.— 10 000 экз.
Мазан І. П. Куколь//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.—588 с., іл.— 10 000 экз. — С. 100.