Гладыёлус чарапіцападобны
Шпажнік (гладыёлус) чарапіцавы | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Gladiolus imbricatus L., 1753 | ||||||||||||
|
Шпажнік (гладыёлус) чарапіцавы, гладыёлус чарапіцападобны[3] (Gladiolus imbricatus) — шматгадовая травяністая клубнецыбульная расліна, від роду шпажнік (Gladiolus) семейства Касачовыя.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая клубнецыбульная травяністая расліна вышынёй 40—80 см з тонкімі прамымі сцёбламі[3]. Сцябло прамое, простае, даволі тонкае, пакрыта лісцем, 50-70 см у вышыню[3].
Клубнецыбуліна шарападобная, дыяметрам 1—1,5 см. Лісце плоскае, ланцэтна-лінейнае, з некалькімі прадольнымі жылкамі, на верхавіне завостранае, у ліку 2-3[3]. Ніжняе лісце лускападобнае, сцябловае — мечападобнае.
Суквецце — аднабаковы густы колас, складзены з 3—7 (10)[3] буйных ружавата- або пурпурова-фіялетавых кветак даўжынёй 2,5—3,5 см. Калякветнік няправільны, амаль дзвюхгубы. Кветкі добра прыстасаваныя для перакрыжаванага апылення. У маладых кветках слупок і песцікі размешчаны над пылавікамі і прыціснутыя да верхніх пялёсткаў, а ў больш сталых — слупок нахілены ўніз, а лычыкі перакрываюць шлях да нектару. Насякомыя, пераважна пчолы, у адных кветках пэцкаюцца пылком, пераносяць яго на песцікі больш сталых кветак, апыляючы іх.
Плод — кароткая зваротнаяйкападобная, зверху ўціснутая сухая каробачка з крылом і авальным насеннем[3].
Цвіце ў чэрвені[3].
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пашырэнне: Сярэдняя Еўропа і Міжземнамор’е. У Беларусі знаходзіцца паблізу ўсходняй мяжы арэала, трапляецца зрэдку па ўсёй тэрыторыі, але на поўначы краіны часцей[3].
Месцы росту: нізінныя і пойменныя лугі, лугавіны, зараснікі хмызняку, лясныя паляны ў ельніках, дубравах і альшаніках; расце асобнымі экзэмплярамі і невялікімі, часам буйнымі групамі.
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Шпажнік чарапіцавы ўтрымлівае ірыдзін — гліказід ізафлавон іргеніну, алей, крухмал, цукар, эфірны алей.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Кветка
|
Дэкаратыўная, лекавая і харчовая расліна.
У лекавых мэтах нарыхтоўваюць і надземныя, і падземныя часткі расліны: лісце перад цвіценнем, клубні — увосень.
Прэпараты шпажніку ўжываюцца як адхарквальны сродак пры бранхітах, болях у кішачніку, спазме, як сімптаматычны (у складзе збору М. М. Здрэнкі) пры лячэнні папіламатозу мачавога пузыра і анацыдных гастрытаў. Здробненае і працёртае карэнішча ўваходзіць у склад прысыпак, пудраў. Настой карэнішча выкарыстоўваецца як вонкавы сродак пры раздражненні скуры.
У народнай медыцыне водны адвар п'юць пры катары страўніка, перапуду. Здробненыя цыбуліны прыкладваюць да ран і язваў для іх гаення і ўжываюць для прыпарак пры зубным болі. Спіртавой настойкай расціраюцца пры рэўматызме[3].
Шпажнік чарапіцавы аддае перавагу багатым перагноем глебам, добра асветленым вільготным участкам, аднак застою вады не пераносіць. Размнажаецца вегетатыўна і насеннем.
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Малдавіі, Беларусі, Украіны, Казахстана, многіх абласцей і рэспублік Расіі. Ахоўваецца таксама ў Літве, Латвіі, Эстоніі і Польшчы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ а б в г д е ё ж з Шпажник черепитчатый // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 95. — 592 с. — 120 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 370. Gladiolus imbricatus L. — Шпажник черепитчатый // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 480. — ISBN 8-87317-091-6.
- Всё о лекарственных растениях на ваших грядках / Под ред. Раделова С. Ю.. — СПб.: ООО «СЗКЭО», 2010. — С. 198. — 224 с. — ISBN 978-5-9603-0124-4.
- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шпажник черепитчатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)