Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля*
White Monuments of Vladimir and Suzdal**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

White Monuments of Vladimir and Suzdal Montage.png
Краіна Расійская Федэрацыя
Тып Культурны
Крытэрыі i, ii, iv
Спасылка 633
Рэгіён*** Еўропа і Паўн. Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1992  (16 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля (руск.: Белокаменные памятники Владимира и Суздаля, англ.: White Monuments of Vladimir and Suzdal) — зборная назва, пад якой ЮНЕСКА ў 1992 годзе ўключыла ў спіс Сусветнай спадчыны сярэдневяковыя архітэктурныя помнікі гарадоў Уладзіміра і Суздаля, і прылеглых мястэчак Багалюбава і Кідзекшы. Гэтыя аб'екты былі створаны ў 12—13 стст. з мясцовага белага вапняку, ад якога і атрымалі сваю назву — белакаменныя.

У спіс сусветнай спадчыны гэтыя аб'екты былі ўключаны як шэдэўр чалавечага творчага генія і выдатныя ўзоры дойлідства Кіеўскай Русі 12—13 стст., якія ілюструюць гэты перыяд чалавечай гісторыі. У прыватнасці, ЮНЕСКА асобна вылучае сабор Успення Прасвятой Багародзіцы і сабор Святога Дзмітрыя Салунскага ва Уладзіміры[1].

Спіс помнікаў[правіць | правіць зыходнік]

У наступнай табліцы прыведзены спіс помнікаў, уключаных у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Выява Месца Назва Час будаўніцтва Захаванасць
633-001 Uspensky sobor vladimir6000.jpg Уладзімір Успенскі сабор 1158—1160,
1186—1189
добрая
633-002 Russia-Vladimir-Golden Gate-1.jpg Уладзімір Залатыя вароты[ru] 1158—1164 сярэдняя
633-003 Bogolubovo 11 10 2003.jpg Багалюбава Палаты Андрэя Багалюбскага
(рэшткі палат і царквы ўбудаваныя
ў комплекс Багалюбскага манастыра[ru])
1158,
з XIII ст. занятыя манастыром
рэшткі
633-004 Church of the Protection of the Theotokos on the Nerl 13.jpg Багалюбава Царква Пакрова на Нерлі[ru] 1165—1166 добрая
633-005 Собор Дмитриевский.JPG Уладзімір Дзмітрыеўскі сабор[ru] 1194—1197 добрая
633-006 Suzdal Kremlin15.jpg Суздаль Суздальскі крэмль[ru] 1094—1225 добрая
633-007 Спасо-Преображенский собор(Суздаль)..jpg Суздаль Спаса-Яўфім'еў манастыр 1352 выдатная
633-008 Церковь Святых благоверных князей-страстотерпцев Бориса и Глеба.jpg Кідзекша Царква Барыса і Глеба[ru] 1152—1157 сярэдняя

Няўключаныя помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Па невядомых прычынах у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны не было ўключана некалькі падобных помнікаў, размешчаных у гэтым жа рэгіёне, а іменна:

Выява Назва Месца Час будаўніцтва Захаванасць
SPSobor.jpg Спасо-Праабражэнскі сабор[ru] Пераслаўль-Залескі 1152—1157 гг. добрая
Georg-kathedral-yp.jpg Георгіеўскі сабор[ru] Юр'еў-Польскі 1230—1234, XV ст. добрая
Cathedral of the Intercession2.jpg Пакроўскі манастыр[ru] Суздаль 1364, XVI ст. добрая
Knyagininskaya church.jpg Успенскі Княгінін манастыр[ru] Уладзімір 1200, XVI ст. добрая

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. White Monuments of Vladimir and Suzdal (англ.). UNESCO World Heritage. Праверана 11 красавіка 2017.