Кірыл Аляксандравіч Гоманаў
Выгляд
(Пасля перасылкі з Кірыл Гоманаў)
| Поўнае імя | Кірыл Аляксандравіч Гоманаў | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
17 лютага 2005[1] (20 гадоў) |
|||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||
| Рост | 184 см[2] | |||||||||
| Вага | 72 кг[2] | |||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||
| Нумар | 18 | |||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Кірыл Гоманаў (нар. 17 лютага 2005, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у Віцебску, ва ўзросце 13 гадоў перабраўся ў акадэмію брэсцкага «Дынама». У студзені 2021 года далучыўся да брэсцкага «Руха», у складзе якога выступаў у юнацкім першынстве Беларусі.
У жніўні 2022 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 жніўня 2022 года, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы з брэсцкім «Дынама» (1:2). У красавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2025 года[4].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 2023 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2022 (2) | Д1 | Іслач | 2 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Kirill Gomanov // Transfermarkt — 2000.
- ↑ а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Kirill-Gomanov-620
- ↑ Футбол. Бывший хавбек "Руха" Кирилл Гоманов подписал контракт с "Ислочью" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2023. Праверана 28 студзеня 2023.
- ↑ "Ислочь" продлила контракт еще с одним игроком (руск.). football.by (5 красавіка 2023). Праверана 6 красавіка 2023.