Дзмітрый Яўгенавіч Сібілёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дзмітрый Сібілёў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Яўгенавіч Сібілёў
Нарадзіўся 23 ліпеня 2000(2000-07-23)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 175 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Крумкачы
Нумар 78
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2017 — 2018 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2018 — Беларусь Рух (Брэст) 33 (1)
2020 —   Беларусь Крумкачы (Мінск)
Нацыянальная зборная**
2019 — Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 ліпеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2020.

Дзмітрый Сібілёў (нар. 23 ліпеня 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Крумкачы» (у арэндзе з брэсцкага «Руха») і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе адразу замацаваўся ў стартавым складзе. 29 ліпеня 2018 года дэбютаваў за «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, пен. 2:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У жніўні 2018 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[2], дзе стаў гуляць у аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Па выніках сезона 2019 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха», у асноўнай камандзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных. 28 чэрвеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (3:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Крумкачы»[3].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Літвы (1:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама-Брэст Беларусь 27 0
2018 (1) дубль Дынама-Брэст Беларусь 12 2
2018 (2) Д3 Рух Беларусь 12 0
2019 Д2 Рух Беларусь 20 1
2020 (1) Д1 Рух Беларусь 1 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]