Глеб Міхайлавіч Роўда
Поўнае імя | Глеб Міхайлавіч Роўда | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 чэрвеня 2002 (20 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||
Вага | 81 кг[1] | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 7 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Глеб Роўда (нар. 4 чэрвеня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач» і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскага «Дынама», некаторы час займаўся ў акадэміі французскага «Меца»[2], аднак пасля вярнуўся ў беларускі клуб, дзе з 2019 года стаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 кастрычніка 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з бабруйскай «Белшынай» (3:1). У сезоне 2021 годзе гуляў за дубль, зрэдку з’яўляўся на лаўцы запасных асноўнай каманды.
З пачатку 2022 года трэніраваўся з «Іслаччу», якая ў сакавіку арандавала паўабаронцу[4]. У складзе прысталічнай каманды пераважна выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2022 вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[5].
У студзені 2023 года стаў трэніравацца з асноўным складам дынамаўцаў[6], аднак неўзабаве перайшоў у «Іслач» на трывалай аснове, падпісаўшы двухгадовы кантракт[7].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | Дынама | ![]() |
18 | 1 |
2020 | Д1 | Дынама | ![]() |
1 | 0 |
2021 | дубль | Дынама | ![]() |
23 | 6 |
2022 | Д1 | Іслач | ![]() |
20 | 1 |
Зноскі
- ↑ а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Gleb-Rovdo-598&season=2023MEN
- ↑ От ЦСКА до "Меца". 13 белорусов, уехавших в футбольные академии европейских клубов (руск.). pressball.by (18 лістапада 2015). Праверана 19 студзеня 2023.
- ↑ Футбол. Даниил Шапко, Роман Давыскиба и Глеб Ровдо продлили контракты с минским "Динамо" (руск.). pressball.by (16 ліпеня 2020). Праверана 19 студзеня 2023.
- ↑ Полузащитник минского "Динамо" Ровдо проведет сезон-2022 в "Ислочи" (руск.). football.by (9 сакавіка 2022). Праверана 19 студзеня 2023.
- ↑ Арендованные футболисты отправились в свои клубы (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (17 снежня 2022). Праверана 19 снежня 2022.
- ↑ В составе столичного "Динамо" тренируется 25 футболистов (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 10 студзеня 2023.
- ↑ Футбол. Глеб Ровдо и Дмитрий Латыхов стали полноправными игроками "Ислочи" (руск.). pressball.by (19 студзеня 2023). Праверана 19 студзеня 2023.