Канстанцін Аляксеевіч Кучынскі
Поўнае імя | Канстанцін Аляксеевіч Кучынскі | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 ліпеня 1998[1][2] (24 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 172 см | ||||||||||||||||||
Вага | 71 кг[1] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 19 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Канстанцін Кучынскі (нар. 15 ліпеня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец сталічнага РЦАР-БДУ, з 2015 года пачаў выступаць у Першай лізе за «Зорку-БДУ». У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да мінскага «Дынама»[3], дзе стаў выступаць за дубль. У студзені 2017 года падпісаў з дынамаўцамі паўнавартасны кантракт[4]. Сезон 2017 правёў у дублі, а ў сакавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[5].
У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6], а ў сакавіку 2019 года пасля прагляду далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[7]. Замацаваўся ў асноўным складзе бабруйчан і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У лютым 2020 года падоўжыў пагадненне з «Белшынай»[8]. Працягваў выступаць у стартавым складзе бабруйчан, але не выратаваў каманды ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[9].
З мая 2021 года пачаў прыцягвацца да складу мінскага «Дынама». Гуляў пераважна за дубль, правёў 2 матчы за клуб у Вышэйшай лізе. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[10].
У студзені 2022 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў лютым падпісаў кантракт з «Гомелем»[11], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[12].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2014—2015 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў адным з асноўных абаронцаў зборнай.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | Д2 | Зорка-БДУ | ![]() |
4 | 0 |
2016 | дубль | Дынама | ![]() |
18 | 0 |
2017 | дубль | Дынама | ![]() |
29 | 2 |
2018 | Д2 | Ліда | ![]() |
20 | 2 |
2019 | Д2 | Белшына | ![]() |
19 | 0 |
2020 | Д1 | Белшына | ![]() |
24 | 0 |
2021 | Д1 | Дынама | ![]() |
2 | 0 |
2022 | Д1 | Гомель | ![]() |
25 | 0 |
Зноскі
- ↑ а б http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/44399-kuchinskiy-k-a
- ↑ Konstantin Kuchinskiy // Transfermarkt — 2000.
- ↑ Несколько футболистов минского «Динамо» отданы в аренду
- ↑ Футбол. 18-летний Константин Кучинский подписал контракт с минским "Динамо"
- ↑ Минское "Динамо" отдало четырех дублеров "Граниту"
- ↑ Гнедько и Горбачев покинули "Лиду"
- ↑ Кучинский пополнил ряды ФК "Белшина"
- ↑ Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с "Белшиной". Еще три игрока продлили соглашения с клубом
- ↑ Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины"
- ↑ Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское "Динамо"
- ↑ Защитник Кучинский пополнил ряды "Гомеля"
- ↑ Ковалев и Кучинский подписали новые соглашения с "Гомелем" (руск.) . football.by (10 студзеня 2023). Праверана 10 студзеня 2023.