Іван Ігаравіч Хавалка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Іван Хавалка
Поўнае імя Іван Ігаравіч Хавалка
Нарадзіўся 9 чэрвеня 2003(2003-06-09)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см[1]
Вага 67 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Нумар 29
Клубная кар’ера[* 1]
2020—2023 Беларусь Дынама (Мінск) 4 (0)
2024— Беларусь Іслач (Мінскі раён)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2024.

Іван Хавалка (нар. 9 чэрвеня 2003, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2020 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама», на наступны год замацаваўся ў складзе дубля. Летам 2022 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 27 жніўня 2022 года, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча з бабруйскай «Белшынай» (0:0). У сезоне 2023 выступаў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе выйшаў на замену ў двух матчах Вышэйшай лігі.

У студзені 2024 года пакінуў «Дынама»[2] і неўзабаве папоўніў склад «Іслачы», падпісаўшы трохгадовы кантракт[3].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Дынама Беларусь 1 0
2021 дубль Дынама Беларусь 12 1
2022 Д1 Дынама Беларусь 2 0
2023 Д1 Дынама Беларусь 2 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/khavalko-ivan
  2. Двое молодых игроков покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (16 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
  3. Воспитанник минского "Динамо" перешел в "Ислочь" (руск.). football.by (23 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.