Аляксандр Уладзіміравіч Шасцюк
Поўнае імя | Аляксандр Уладзіміравіч Шасцюк | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 чэрвеня 2002[1] (20 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||
Вага | 88 кг[2] | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 13 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Аляксандр Шасцюк (нар. 5 чэрвеня 2002, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік барысаўскага БАТЭ і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец брэсцкага «Дынама», дзе спачатку выступаў за юнацкія каманды, а ў 2019 годзе пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. У пачатку 2021 года, пасля таго як большасць ігракоў пакінула «Дынама», стаў трэніравацца з асноўным складам. У лютым 2021 года падпісаў новы трохгадовы кантракт з клубам[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць рэчыцкага «Спадарожніка» (4:0), дзе адзначыўся голам. У далейшым замацаваўся ў аснове дынамаўцаў, гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2022 года выкупіў свой кантракт у «Дынама» і пакінуў Брэст[4]. Хутка падпісаў двухгадовае пагадненне з клубам «Ніжні Ноўгарад» з расійскай Прэм’ер-лігі[5]. Пачынаў разам з ніжагародскай камандай рыхтавацца да сезона, але ў лютым стаў трэніравацца з рыжскім РФШ, які неўзабаве арандаваў нападніка[6]. У рыжскім клубе выступаў за другую каманду, за асноўны склад так і не выйшаў на поле.
У ліпені 2022 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт да канца сезона[7]. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкі клуб[8] і хутка папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[9].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У сакавіку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы, у трох матчах адзначыўся двума галамі.
26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1) і быў заменены ў другім тайме.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | дубль | Дынама | ![]() |
16 | 9 |
2020 | дубль | Дынама | ![]() |
18 | 15 |
2021 | Д1 | Дынама | ![]() |
29 | 4 |
2022 (1) | Д1 | РФШ | ![]() |
0 | 0 |
2022 (2) | Д1 | Дынама | ![]() |
12 | 4 |
Зноскі
- ↑ а б https://www.transfermarkt.ru/aleksandr-shestyuk/profil/spieler/662070
- ↑ https://fcbate.by/team/base/92
- ↑ Футбол. Александр Шестюк, с 5 голами ставший лучшим бомбардиром "Winter Cup", продлил контракт с брестским "Динамо" на 3 года
- ↑ Шестюк выкупил свой контракт у брестского "Динамо" и покинул клуб
- ↑ Шестюк заключил контракт с "Нижним Новгородом"
- ↑ "РФШ" официально представил Александра Шестюка в качестве игрока команды
- ↑ Брестское "Динамо" объявило о возвращении в команду Шестюка
- ↑ Футбол. Александр Шестюк покинул брестское "Динамо" (руск.). pressball.by (5 студзеня 2023). Праверана 5 студзеня 2023.
- ↑ Футбол. Александр Шестюк стал игроком БАТЭ (руск.). pressball.by (6 студзеня 2023). Праверана 6 студзеня 2023.