Кісялі-Дымакуры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік
Кісялі-Дымакуры
54°29′26,40″ пн. ш. 30°03′21,90″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне

Кісялі-Дымакуры — гарадзішча каля в. Кісялі Талачынскага раёна.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 800 м на поўдзень ад Кісялёў на левым беразе р. Сакалянкі. Мысавага тыпу, пляцоўка прамавугольная 42×32 м, узвышаецца над узроўнем ракі на 15 м.

Даследавала ў 1988—1989 гадах В. М. Ляўко. Выяўлены тры перыяды засялення, першы -- культуры штрыхаванай керамікі, другі — банцараўскай, трэці — старажытнарускага часу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1-ы перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча ўмацавана класічнай для жалезнага веку сістэмай з некалькіх радоў валоў і равоў з напольнага боку.

2-і перыяд[правіць | правіць зыходнік]

У 3-й чвэрці І-га тысячагоддзя гарадзішча па краі пляцоўкі ўмацавалі кальцавым земляным валам з драўлянымі ўнутранымі канструкцыямі са зрубаў, запаўненых зямлёй. Наверсе вала ўзвялі тын, насып з боку пляцоўкі дадаткова ўмацавалі каменнем.

3-і перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Пляцоўку пашырылі, першапачатковы кальцавы вал часткова знівеліравалі. З напольнага боку па краі пляцоўкі насыпалі падковападобны вал вышынёй да 8,2 м. Абарончую функцыю працягвалі выконваць і два падковападобныя валы жалезнага веку каля падэшвы гарадзішча вышынёй да 1,5 м.

Магчыма, гарадзішча можна атаясняць з «горадам» Одрскам, які згадвае ў сваім «Павучэнні» кн. Уладзімір Усеваладавіч[1].

Зноскі

  1. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с.; іл. — С. 35.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Левко О. Н., Колосовский Ю. В. Раскопки городища у д. Кисели (Дымокуры) Толочинского района и у д. Черкасово Оршанского района Витебской области // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2003. — № 8. — (Ранние славяне Белорусского Поднепровья и Подвинья).
  • Спицип А. А. Сведения 1873 г. о городищах и курганах // ИАК. Вып.5. — 1903. — С. 50, 51.
  • Михайлоўскі Л. А. Гарадзішча Дымакуры // Беларусь № 5. — Мінск, 1951. — С. 5.
  • Алексеев Л. В. Археологические памятники эпохи железа в среднем течении Западной Двины (Материалы к археологической карте Витебской области БССР) // Труды ПОКЭ. — Т.1. — 1959. — С. 300.
  • Штыхов Г. В. Археологическая карта Белоруссии (Памятники железного века и эпохи феодализма). Вып.2. — Минск, 1971. — С. 81.