Друцк (аграгарадок)
Аграгарадок
Друцк
| ||||||||||||||||||||||||||
Друцк[1] (трансліт.: Druck, руск.: Друцк) — аграгарадок у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Талачынскага сельсавета.
Знаходзіцца на левым беразе ракі Друць, паблізу дзядзінца колішняга горада Друцка, на месцы яго пасада. За 10 км на паўднёвы ўсход ад Талачына, 134 км ад Віцебска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Талачын, за 1 км ад аўтамабільнай дарогі Талачын — Круглае.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Горад Друцк упершыню ўпамінаецца пад 1092 годам. З другой паловы XII стагоддзя — сталіца Друцкага княства. У першай палове XIV стагоддзя горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага, уладанне князёў Друцкіх.
У XVI стагоддзі ў час войн з Маскоўскай дзяржавай Друцк неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, некалькі разоў быў разрабаваны маскоўскімі войскамі. Да XVII стагоддзя цераз горад праходзіў прамы шлях на Маскву. У канцы XVII стагоддзя, праязджаючы цераз Друцк, сакратар пасольства Свяшчэннай Рымскай Імперыі І. Г. Корб у «Дзённіку падарожжа ў Масковію» адзначыў заняпад Друцка.
Цяперашняе паселішча стаіць на месцы пасада старажытнага Друцка, недалёка ад яго дзядзінца.
У 1924—1954 гадах цэнтр Друцкага сельсавета.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1971 год — 73 гаспадаркі, 328 чалавек
- 1991 год — 260 чалавек
- 1999 год — 294 чалавекі
- 2010 год — 264 чалавекі
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Камбінат бытавога абслугоўвання, школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Гарадзішча —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000762.
- Гаспадарчая пабудова на гарадзішчы (ХІХ стагоддзе) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000884.
- Памятны знак у гонар 1000-годдзя Друцка.
- Царква Раства Прасвятой Багародзіцы (2001).
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Друцкі замак.
- Сядзіба Гардзялкоўскіх.
- Царква Святога Мікалая.
- Царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы на дзядзінцы
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Іосіф Мітрафанавіч Кардовіч (1899—1967) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Друцк // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 598—599. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Друцк (аграгарадок)
- Друцк на Radzima.org
- Друцк (аграгарадок) на сайце Глобус Беларусі (руск.)