Перайсці да зместу

Лагойскі парк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагойскі парк
Асноўная інфармацыя
ТыпЛандшафтны парк 
Дата заснаванняХІХ стагоддзе 
Размяшчэнне
54°12′17″ пн. ш. 27°50′49″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьМінская вобласць
Лагойскі парк (Беларусь)
Лагойскі парк
Лагойскі парк
Лагойскі парк (Мінская вобласць)
Лагойскі парк
Лагойскі парк
Map

Лагойскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва.

Створаны ў 1-ай палове ХІХ стагоддзя ў Лагойску на правым беразе ракі Гайна. Парк пейзажнага тыпу. Плошча 10 га.

Складаецца з 2-ух ландшафтных участкаў. На паўднёвым зберагліся рэшткі старажытных замкавых умацаванняў, валоў і равоў, на паўднёвым, пакатым у бок ракі схіле ў 1815 годзе быў пабудаваны ў стылі класіцызму 2-павярховы мураваны палац (не збярогся), каля якога закладзены пладовы сад. Ад палаца адкрываліся 3 перспектывы з кулісамі, утворанымі паркавымі насаджэннямі і згрупаванымі па прынцыпу светлавога кантрасту. У парку пераважаюць дрэвы мясцовых парод: ліпа, клён, дуб, елка, трапляюцца таполя белая, ясень пенсільванскі і інш.

Выкарыстоўваецца як гарадскі парк культуры і адпачынку.