Лазаватка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лазаватка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 24 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
Лазаватка на карце Беларусі ±
Лазаватка (Беларусь)
Лазаватка
Лазаватка (Віцебская вобласць)
Лазаватка

Лазава́тка[1] (трансліт.: Lazavatka, руск.: Лозоватка) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Задуброўскага сельсавета. За 32 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 38 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19 стагоддзі вёска вядома ў складзе маёнтка Задуброўе ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. Уладанне памешчыкаў Любашчынскіх — Быкоўскіх. З 1866 года ў Янавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У пачатку 20 стагоддзя вёскі Вялікая і Малая Лазаваткі адносіліся да Неваражскай сельскай грамады. У 1912 годзе адкрыта земская школа. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Краўцоўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). На базе дарэвалюцыйнай школы створана працоўная школа 1-й ступені, у якой вучыліся дзеці з 10 вакольных вёсак. Пазней вёскі аб’ядналіся. У 1930 годзе ў вёсцы створаны калгас. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну нямецкія акупанты спалілі 15 двароў, забілі 31 жыхара, 78 жыхароў вывезлі ў Германію, 8 загінулі на франтах і 19 — у партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне. З 22 снежня 1960 да 6 кастрычніка 1981 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Суражскага пассавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 10 двароў, 82 жыхары (1846)
  • 9 двароў, 62 жыхары — Вялікая Лазаватка, 4 двары, 23 жыхары — Малая Лазаватка (1905)
  • 80 двароў, 199 жыхароў (1941)
  • 56 двароў, 145 жыхароў (1969)
  • 16 гаспадарак, 25 жыхароў (1997)
  • 3 гаспадаркі, 4 жыхары (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 кастрычніка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]