Суражскі павет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Су́ражскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі ў 17771796 і 18021866 гг. Адміністрацыйны цэнтр — Сураж.

Утвораны 22 сакавіка 1777 г. у складзе Полацкай губерні. Скасаваны 12 снежня 1796 г., адноўлены 27 лютага 1802 г. у складзе Віцебскай губерні.
Плошча каля 3,2 тыс. км², насельніцтва больш за 36 тыс. чалавек ( у 1863 г.). Канчаткова скасаваны ў 1866 г., тэрыторыя падзелена паміж Віцебскім, Веліжскім і Гарадоцкім паветамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 278. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]