Лазаніца
Лазаніца | |||||||||||||||
Lysimachia punctata. Агульны выгляд квітнеючай расліны. | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
|
Лазані́ца[3][4] (Lysimáchia) — род кветкавых раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя, зрэдку аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны. Сцяблы прамыя або сцелюцца. Лісце супраціўнае, простае, з суцэльным краем. Кветкі жоўтыя, з пяццю пялёсткамі, у суквеццях, часам адзіночныя ці па 1—2 у пазухах лісця. Плод — каробачка.
Арэал[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнікі віду пераважна растуць у Паўночным паўшар’і, частка відаў расце ў Паўднёвай Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы.
На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 4[5] дзікарослыя віды: лазаніца звычайная (Lysimachia vulgaris) (народныя назвы: жаўточнік, жывотнік, мятнушка), лазаніца манетчатая, або лугавы чай (Lysimachia nummularia) (народныя назвы: лазоўка, падбярэжнік), лазаніца кальчаковая (Lysimachia verticillaris) і Lysimachia verticillata, а таксама 3 інтрадукаваныя віды: лазаніца ландышавая (Lysimachia clethroides), Lysimachia ciliata і Lysimachia punctata[6].
Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]
Віды[правіць | правіць зыходнік]
Агульная колькасць відаў — каля двухсот[7], некаторыя з іх:
- Lysimachia atropurpurea L.
- Lysimachia barystachys Bunge
- Lysimachia ciliata L.
- Lysimachia clethroides Duby
- Lysimachia congestiflora Hemsl.
- Lysimachia davurica Ledeb.
- Lysimachia ephemerum L.
- Lysimachia fortunei Maxim.
- Lysimachia japonica Thunb.
- Lysimachia lanceolata Walt.
- Lysimachia nemorum L.
- Lysimachia nummularia L. — Лазаніца манетчатая, ці Зімазелень, ці Самазелень, ці Базановец, ці Зарослік, ці Бязыменкі, ці Расходнік абложны
- Lysimachia punctata L.
- Lysimachia thyrsiflora L.
- Lysimachia verticillata Bieb.
- Lysimachia vulgaris L. typus[8] — Лазаніца звычайная, ці Вярбішнік, ці Жаўточнік, ці Жывотнік, ці Кішок, ці Чароп, ці Мятнушка, ці Ударнік
Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]
Род Лазаніца — адзін з прыкладна 45 родаў падсямейства Myrsinoideae сямейства Першакветныя (Primulaceae) порядка Верасападобныя (Ericales). Раней гэты род уключаўся ў сямейства Myrsinaceae[9]. У Сістэме класіфікацыі APG III (2009) гэта сямейства было скасавана.
яшчэ 21 сямейства (APG III) | яшчэ 45 родаў | ||||||||||||||
парадак Верасападобныя | падсямейства Myrsinoideae | ||||||||||||||
каля 200 відаў | |||||||||||||||
аддзелКветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Першакветныя | род Лазаніца | |||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (APG III, 2009) | яшчэ тры падсямейства | ||||||||||||||
Экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Размнажаецца дзяленнем кустоў восенню ці вясной.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Напісанне Лазаніца ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 9. — Мн., 1999. — С. 97.
- ↑ База Растения Беларуси
- ↑ База Растения Беларуси
- ↑ Lysimachia // The Plant List (2013). Version 1.1. (англ.)(Праверана 12 сакавіка 2015)
- ↑ Звесткі пра род Lysimachia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)(Праверана 12 сакавіка 2015)
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дзмітрыева С. А., Пашына Г. В. Лазаніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 125.
- Штейнберг Е. И. Вербейник — Lysimachia // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1952. — Т. XVIII. — С. 255—268. — 802 с. — 3 000 экз.
- Вербейник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 133. — 563 с. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Вербейник — род Lysimachia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Lysimachia (англ.) // The Plant List