Лазаніца звычайная
Лазанiца звычайная | |||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Lysimachia vulgaris L. (1753) | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||
|
Лазані́ца звычайная[3] (Lysimachia vulgaris) — від Кветкавых раслін роду лазаніца (Lysimachia). Раней гэты род уваходзіў у сямейства Myrsinaceae, аднак у Сістэме класіфікацыі APG III (2009) гэта сямейства было скасавана, цяпер гэты род ставіцца да сямейства Першакветныя (Primulaceae).
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Беларускамоўныя назвы: лазаніца звычайная, лазаніца[4], вярбішнік, жаўточнік, жывотнік, кішок, чароп[5][6], мятнушка, ударнік[7]
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна. Карэнішча паўзучае, з доўгімі падземнымі парасткамі. Сцябло простае або разгалінаванае, 150—200 см вышынёй, прамастаячае. Лісце супраціўнае, на кароткіх чаранках, ланцэтнае або яйкападобна-ланцэтнае, з суцэльным краем, па 3—4 у кольцах. Кветкі абодваполыя, у густых пірамідальна-мяцёлкавых суквеццях. Плод — каробачка. Квітнее ў чэрвені — ліпені.
Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр)[8]. Расце на вільготных месцах, сярод хмызнякоў, на балотах, па берагах рэк і азёр.
Нарыхтоўка і захоўванне[правіць | правіць зыходнік]
Выкарыстоўваюць траву, сабраную падчас цвіцення расліны. Сушаць, разаслаў тонкім пластом на адкрытым паветры ў цені або на гарышчы. Захоўваюць у папяровых мяшках.
Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]
Лазанiца звычайная змяшчае дубільныя рэчывы, сапаніны, аскарбінавую кіслату (у лісці — да 1150 мг%, у кветках — да 880 мг%).
Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Настой травы лазанiцы звычайнай мае бактэрыцыдныя, звязальныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці. Галенавыя прэпараты лазанiцу звычайную ўжываюць як звязальны сродак пры паносах, гастрыце, розных крывацёках, жаўтусе, сутаргах, агульнай слабасці і цынзе, таксама як сродак, якое паскарае гаенне ран.
Водныя выцяжкі з расліны, у залежнасці ад пратраў, даюць жоўтую, зялёную, карычневую і чорную фарбы. Меданос.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны — Мінск, 1929.
- ↑ Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дзмітрыева С. А., Пашына Г. В. Лазаніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 125.
- В. И. Чопик, Л. Г. Дудченко, А. Н. Краснова. Дикорастущие полезные растения Украины. Справочник. — Киев, Наукова думка, 1983.
- Вербейник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 133. — 563 с. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Вербейник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Lysimachia vulgaris L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)