Лазоўка (Полацк)
Выгляд
Лазоўка | |
---|---|
55°31′25″ пн. ш. 28°46′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Полацк |
Паштовыя індэксы | 211404 |
Лазоўка — мясцовасць у Полацку.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Мясцовасць знаходзіцца ў паўночай частцы Полацка пры ўездзе ў горад з боку Расонаў. На поўдні мяжуе са Спас-Слабадой. На поўначы мяжой мясцовасці выступае аўтадарога Р20 Віцебск — Полацк — Даўгаўпілс — Рыга, за якой ужо пачынаюцца полацкія прадмесці Баравуха-2 і Баравуха-3. Асноўнай транспартнай магістраллю мясцовасці з'яўляецца вуліца Касманаўтаў. Жылая забудова мясцовасці малапавярховая, у асноўным сядзібнага тыпу.