Марыненка (Полацк)
Выгляд
Марыненка | |
---|---|
55°28′13″ пн. ш. 28°45′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Полацк |
Паштовыя індэксы | 211412 |
Марыненка — мясцовасць у паўднёвай частцы Полацка.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнай транпартнай артэрыяй мясцовасці з'яўляецца вуліца Марыненкі, якая і дала назву гэтай частцы Полацка. Вуліца Броўкі аддяляе з поўначы гэтую мясцовасць ад Задзвіння, Мінская шаша з захаду — ад мясцовасці Ксты, чыгунка Полацк-Маладзечна аддзяляе на поўдні мясцовасць ад вёскі Бельчыца, на ўсходзе мяжой мясцовасці слугуе рака Бяльчанка.
Забудова мясцовасці ў асноўным панэльная, радзей — з сілікатнай цэглы, у пяць і дзевяць паверхаў. Ва ўсходняй частцы мясцовасці яшчэ захоўваецца малапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Большасць шматкватэрных дамоў тут была пабудавана ў 1960-1980-х гадах па тыповых праектах таго часу (так званыя "хрушчоўкі" і "брэжнеўкі").
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]- Прыпыначны пункт "Марыненка" на лініі чыгункі Полацк-Маладзечна
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]Сацыяльныя аб'екты
[правіць | правіць зыходнік]- Рынак
- Бібліятэка імя Янкі Купалы
- Царква адвентыстаў
- Школа № 6
- Школа № 8
- Дзіцячы сад № 1
- Дзіцячы сад № 3
- Яслі-сад № 25
- Яслі-сад № 26