Ларыса Фёдараўна Мурашка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ларыса Фёдараўна Мурашка
Дата нараджэння 17 мая 1951(1951-05-17) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітарка
Грамадская дзейнасць
Член у

Ларыса Фёдараўна Мура́шка (нар. 17 мая 1951, Мінск) — беларускі кампазітар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1975 годзе Беларускую кансерваторыю па класе П. Падкавырава. З 1977 года выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі (з 1997 года дацэнт), у 1978—1988 гадах адначасова рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры Беларусі.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1979 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1979 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У яе творчасці пераважаюць камерна-інструментальныя і вакальныя жанры, музыка для дзяцей. Распрацоўвае розныя пласты нацыянальнага музычнага фальклору. Сярод твораў: кантата «Замчышча» на словы Я. Купалы, канцэрт для фартэпіяна з аркестрам (абодва 1975), «Званы Нямігі» для духавога аркестра (1995), санаты, сюіты, прэлюдыі і фугі для фартэпіяна, саната-імправізацыя ў трох медытацыях (1990) для цымбалаў; камерна-інструментальныя, у т.л. струнны квартэт (1979), «Драматычная паэма» для фагота і фартэпіяна (1993); цыкл «Жалейка» на словы Я. Купалы для хору a cappella, рамансы, песні, музыка да драматычных спектакляў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]