Лахазва (вёска)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лахазва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Лахазва на карце Беларусі ±
Лахазва (вёска) (Беларусь)
Лахазва (вёска)
Лахазва (вёска) (Брэсцкая вобласць)
Лахазва (вёска)

Лахазва — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Знаходзілася на рацэ Лахазва. Уваходзіла ў склад Жамчужненскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове XIX — пачатку XX ст. маёнтак у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, уласнасць Слізняў. У 1896 годзе Ціт Слізень адкрыў тут шоўкапрадзільную фабрыку, якая працавала да Першай сусветнай вайны. Паводле перапісу 1897 годзе ў маёнтку дзейнічалі шоўкапрадзільная фабрыка, шкіпінарны завод, вадзяны млын, каталіцкая капліца.

З 1921 года ў складзе Польшчы.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана гітлераўцамі.

У 1950-х гадах на месцы буйных лясоў каля невялікай рэчкі Лахазва был створаны вялікі ваенны Абуз-Лясноўскі палігон[1]. У 1954[2] годзе вёска Лахазва была адселена[1], яе жыхары пераехалі ў іншыя месцы[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Засталіся могілкі, на якіх брацкая магіла партызан.

Зноскі

  1. а б Могілкі былой вёскі Лахазва, Баранавіцкі раён
  2. а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]