Людвік Канстанцін Пацей
Людвік Канстанцін Пацей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір Ян Сапега | ||||||
Пераемнік | Казімір Дамінік Агінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Сервацы Вішнявецкі | ||||||
Пераемнік | Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1664 |
||||||
Смерць |
30 студзеня 1730 |
||||||
Род | Пацеі | ||||||
Бацька | Леанард Габрыэль Пацей | ||||||
Маці | Рэгіна з Агінскіх | ||||||
Жонка |
Анеля з Загароўскіх Эмерэнцыяна з Варшыцкіх |
||||||
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Людвіка Мар'яна | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Людвік Канстанцін Пацей (1664 — 30 студзеня 1730) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі вялікі літоўскі (1703—1709), гетман польны (1709) і вялікі літоўскі (з 1709), адначасова кашталян (1709—1722) і ваявода віленскі (з 1722).
Быў старостам пунскім, барцянскім, ратынскім, шарашоўскім і стаклішскім. Маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1714, кавалер Ордэна Белага Арла.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», старэйшы сын Леанарда Габрыэля, ваяводы віцебскага, і Рэгіны з Агінскіх.
Пачаў служыць у літоўскім войску ў 1684, хоць сам сцвярджаў, што змагаўся ў бітве пад Венай. Трымаў земскія урады берасцейскага земскага пісара (1689—1697) і падкаморага (1697—1698), пазней быў стражнікам вялікім літоўскім (1698—1703).
Абіраўся паслом на соймы, належаў да супраціўнікаў гегемоніі рода Сапегаў у Вялікім Княстве. Удзельнік канфедэрацыі супраць Сапегаў (1696). Быў адным з ініцыятараў ураўнання правоў літоўскай (беларускай) шляхты з польскай на сойме 1697. Камандаваў аддзелам у бітве пад Алькенікамі (18 лістапада 1700), пасля перамогі над Сапегамі атрымаў значнае багацце ад захопленых магнацкіх маёнткаў.
Усталяваў кантакты з расійскімі дыпламатамі. Вызначыўся ў Паўночнай вайне (1700—1721), калі на чале 3-тысячнага войска адбіваў шведскія напады на Вільню, захапіў Тыкоцін, перамог пад Канецполем Станіслава Ляшчынскага. Пры падтрымцы цара маскоўскага Пятра I фактычна сканцэнтраваў у сваіх руках уладу ў Вялікім Княстве Літоўскім. Быў адным з арганізатараў Віленскай канфедэрацыі (1716). Падтрымліваў кантакты з Расіяй, знаходзіўся ў апазіцыі да Аўгуста Моцнага, але потым замірыўся з ім. У канцы жыцця выступаў супраць спроб узмацніць каралеўскую ўладу.
У гісторыі пакінуў след як здраднік, алкаголік і злодзей, аднак добры военачальнік-кавалерыст. Згодна з Мацеем Рыбінскім, у 1722 годзе Пётр I на падпітку выклікаў Людвіка Пацея на паядынак, дзе Пацей перамог яго.
Першы раз ажаніўся ў 1700 з Анеляй Загароўскай, другі — у 1717 з Эмерэнцыянай Варшыцкай. У другім шлюбе меў дачку Людвіку Мар'яну, жонку літоўскага падстолія Францішка Бажэнцкага.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Пацеі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 420. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Пацеяў Архівавана 30 кастрычніка 2013.
- Нарадзіліся ў 1664 годзе
- Памерлі 30 студзеня
- Памерлі ў 1730 годзе
- Памерлі ў Берасцейскім ваяводстве
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Гетманы польныя літоўскія
- Пацеі
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Ваяводы віленскія
- Кашталяны віленскія
- Гетманы вялікія літоўскія
- Падскарбіі вялікія літоўскія
- Стражнікі вялікія літоўскія
- Падкаморыя берасцейскія
- Пісары земскія берасцейскія
- Старосты шарашоўскія
- Старосты пунскія
- Старосты барцянскія
- Старосты ратынскія
- Старосты стаклішскія
- Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага