Леанард Ходзька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанард Ходзька
Leonard Chodźko.PNG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 6 лістапада 1800(1800-11-06)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 12 сакавіка 1871(1871-03-12)[1][2] (70 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Бацька: Louis Chodźko[d]
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: картограф, публіцыст, географ, гісторык, палітык, архівіст, грамадскі дзеяч
Мова твораў: польская[1]
Грамадская дзейнасць
Член у
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Леанард Борейко Ходзька (польск.: Leonard Borejko Chodźko; 6 лістапада 1800, в. Аборак, цяпер злілася з в. Груздаўка, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 12 сакавіка 1871) — беларускі і польскі гісторык, публіцыст, выдавец.

Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1816—17). Член таварыства філарэтаў, дзе зблізіўся з А. Міцкевічам, Я. Чачотам, Т. Занам. 3 1819 сакратар кампазітара М. К. Агінскага. У 1822 эмігрыраваў, з 1826 у Парыжы. Пісаў на польскай і французскай мовах. Аўтар паэмы «Залессе» (1821), у якой услаўляў прыгажосць наваколля, зрабіў малюнкі Залесся (маёнтак М. К. Агінскага каля г. Смаргонь). Выдаў зборнікі твораў А. Міцкевіча (1828) і І. Красінскага (1830), мемуары М. К. Агінскага (т. 1—4, 1827—28), працы па гісторыі, геаграфіі, статыстыцы, у т.л. «Польшча» (1836—41), у якой шмат матэрыялаў пра Беларусь. Напісаў біяграфію Т. Касцюшкі (1837), «Папулярную гісторыю Польшчы» (1863). Сабраў 125 тамоў дакументаў па гісторыі Польшчы, Беларусі, Украіны і інш.

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Leonard Chodźko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #100442048 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.