Анатоль Яфімавіч Кашапараў
Анатоль Яфімавіч Кашапараў | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Інструменты | вакал |
Узнагароды | |
kasheparov.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анатоль Яфімавіч Кашапараў (нар. 15 кастрычніка 1950, Мінск, БССР) — беларускі спявак (тэнар), саліст ВІА «Песняры», Заслужаны артыст Беларускай ССР (1979).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў ў 1967 годзе як вакаліст гурта «Сінія гітары» Беларускага політэхнічнага інстытута (Мінск), студэнтам якога быў у той час. Выступы адбываліся ў рэстаране гасцініцы «Інтурыст». Падчас аднаго з выступаў быў заўважаны У. Мулявіным і ў 1971 годзе запрошаны ў склад ансамбля «Песняры», у якім выступаў да 1989 года. Праславіўся выкананнем песні «Волагда» ў ВІА «Песняры». Таксама выканаў песні ў мультфільме «Квака-задавака» (1975).
Пасля сыходу з «Песняроў», перад ад’ездам у ЗША (1991), выступаў у складзе гурта «Поп-сіндыкат».
Вучыўся ў музычным вучылішчы ў Маладзечне. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Маскоўскі інстытут культуры, а таксама ГИТИС (1989) па спецыяльнасці «Эстрадная рэжысура».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).