Алеся (альбом)
Выгляд
Алеся (альбом) | |
---|---|
музычны альбом Песняры | |
Дата выпуску | 1974 |
Жанр | фолк-рок і софт-рок[d] |
Прафесійныя рэцэнзіі | |
«Але́ся» (гэта неафіцыйная назва альбома, па назве першай песні на ім) — другі студыйны альбом беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры», які быў выдадзены на вінілавай кружэлцы фірмай «Мелодия » ў 1974 годзе.
Спіс кампазіцый
[правіць | правіць зыходнік]Бок 1 | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Словы | Музыка | Вакал | Працягласць | ||||
1. | «Алеся» | Аркадзь Куляшоў | Ігар Лучанок | Леанід Барткевіч | 4:21 | ||||
2. | «Нашто бабе агарод» | Янка Купала | Аляксей Туранкоў | 2:08 | |||||
3. | «Спадчына» | Янка Купала | Ігар Лучанок | Анатоль Кашапараў | 4:23 | ||||
4. | «І туды гара, і сюды гара» | народныя | народная | 2:53 | |||||
5. | «Завушніцы» | Максім Танк | Уладзімір Мулявін | Уладзімір Мулявін | 4:58 |
Бок 2 | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Словы | Музыка | Вакал | Працягласць | ||||
1. | «Каханне» | Якуб Колас | Уладзімір Мулявін, Ігар Лучанок | Уладзімір Мулявін | 3:47 | ||||
2. | «Чорныя вочы» | Янка Купала | В. Зінкевіч | Леанід Барткевіч | 4:35 | ||||
3. | «Стаіць вярба» | народныя | народная | 4:43 | |||||
4. | «Ружы цвет» | Іосіф Скурко | Уладзімір Мулявін | Анатоль Кашапараў | 3:23 | ||||
5. | «Хлопец пашаньку пахае» | народныя | народная | 3:19 |
Удзельнікі запісу
[правіць | правіць зыходнік]Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Паводле меркавання музычнага крытыка Зміцера Падбярэзскага, другі альбом калектыву ўяўляе сабой працяг і развіццё прынцыпаў, закладзеных у дэбютным дыску:
Нельга не адзначыць, што «Песьняры» дэманструюць тут больш багатае, шырокае гучаньне, шмат у чым дзякуючы таму, што дадаліся новыя інструмэнты, у тым ліку струнныя, а гучаньне духавых набыло асэнсаванасьць. Зміцер Падбярэзскі
|
Паводле меркавання музычнага журналіста Сяргея Будкіна:
У шэрагу нумароў «Песьняры» пайшлі куды далей, чым у першым сваім запісе. Самай сьмелай (і падаецца, што недаацэненай) падаецца псыхадэлічная «Ружы цвет», што папросту здольная сарваць дах, а канцоўка «Завушніц» падаецца адным з самых смачных музычных кавалкаў з тых, што даводзілася чуць. Сяргей Будкін
|
Зноскі
- ↑ Песняры «Песняры» (II) . Experty.by (12 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2021. Праверана 6 студзеня 2022.