Ты мне вясною прыснілася

З пляцоўкі Вікіпедыя
Ты мне вясною прыснілася
музычны альбом Песняры
Дата выпуску 1971
Жанр фолк-рок, софт-рок[d] і псіхадэлічны рок
Працягласць 35 хв.
Прафесійныя рэцэнзіі

«Ты мне вясно́ю прыснíлася» (гэта неафіцыйная назва альбома, па назве першай песні на ім) — дэбютны студыйны альбом беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры», які быў выдадзены на вінілавай кружэлцы фірмай «Мелодия[ru]» ў 1971 годзе.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Альбом быў запісаны на студыі «Мелодия» ўсяго за 8 гадзін, гукарэжысёр запісу — Аляксандр Штыльман. Агульны тыраж вінілавых выданняў альбома — 4 мільёна экземпляраў.

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

Бок 1
НазваСловыМузыкаВакал Працягласць
1. «Ты мне вясною прыснілася» Міхась ШушкевічЮрый СемянякаУладзімір Мулявін 4:37
2. «Касіў Ясь канюшыну» народныянародная  3:37
3. «А ў полі вярба» народныянароднаяУладзімір Мулявін 5:25
4. «Ой, рана на Івана» народныянароднаяУладзімір Мулявін 3:35
Бок 2
НазваСловыМузыкаВакал Працягласць
1. «Рушнікi» Вера ВярбаМікалай Пятрэнка  2:53
2. «Скрыпяць мае лапці» народныянароднаяУладзімір Мулявін 3:06
3. «Ідзём-пайдзём удоль вуліцы» народныянародная  3:17
4. «Александрына» Пятрусь БроўкаУладзімір МулявінЛеанід Барткевіч 6:40
5. «Белая Русь ты мая» Уладзімір СкарынкінУладзімір МулявінУладзімір Мулявін 2:38

Удзельнікі запісу[правіць | правіць зыходнік]

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Паводле меркавання музычнага крытыка Зміцера Падбярэзскага, альбом вывеў беларускамоўную песню ў лідары савецкай эстрады:

" Альбом насамрэч быў шмат у чым незвычайны для савецкай эстрады. Нясьмелыя спробы апрацовак народных песень у сучасным ключы ўжо сустракаліся, аднак ніхто, бадай, раней за Мулявіна не адважыўся гэтак сьмела спалучаць народную стыхію з актуальнымі на той час стылёвымі тэндэнцыямі рок-музыкі, не ставіў народныя мэлёдыі на такія акцэнтаваныя рытмовыя рэйкі. Плюс шматгалосьсе, якое вельмі хутка зробіцца проста фірмовым знакам калектыву.
Зміцер Падбярэзскі
"

Паводле меркавання музычнага журналіста Сяргея Будкіна:

" Гэты альбом стварыў іншую Беларусь і шмат у каго нарадзіў тую Сапраўдную любоў да краіны. Ды пашану да сапраўднай музыкі, выкананай па-беларуску, без той навязьлівай савецкай дэкаратыўнасьці. Пра геніяльнасьць альбому сьведчыць яшчэ яго абсалютная своечасовасьць у сусьветным музычным кантэксьце, хоць цяжка даць веры, што Мулявін меў магчымасьць пазнаёміцца з тагачаснымі апошнімі здабыткамі шоў-індустрыі.
Сяргей Будкін
"

Зноскі

  1. Песняры "Песняры" (I) (руск.) . experty.by (11 чэрвеня 2008). Праверана 5 чэрвеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]