Леанід Ільіч Гурскі
Леанід Ільіч Гурскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 студзеня 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Аляксандр Леанідавіч Гурскі |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Навуковая сфера | фізіка цвёрдага цела, атамная фізіка, мікраэлектроніка і матэрыялазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1973) і член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі |
Леанід Ільіч Гурскі (нар. 10 студзеня 1936, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела, атамнай фізікі, мікраэлектронікі і матэрыялазнаўства. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар тэхнічных навук (1973), прафесар (1978).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1959).
У 1956—1961 гадах канструктар спецыяльнага канструктарскага бюро Саўнаргаса БССР, у 1961—1993 гадах аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, старшы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела Фізіка-тэхнічнага інстытута АН Беларусі.
З 1993 года намеснік старшыні — галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 1995 г. — Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь). У 1995—2001 гадах начальнік аддзела прыродазнаўчых навук Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
З 2001 года прафесар кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[1][2][3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная прэмія БССР (1984) за стварэнне навуковых асноў, распрацоўку тэхналогіі і арганізацыю высокарэнтабельнай масавай вытворчасці нізкапарогавых вялікіх інтэгральных мікрасхем на камплементарных метал-вокісел-паўправаднік структурах.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню на аснове прапанаванай мадэлі атама, якая змяшчае вірыял, і дынамічных сіметрый фізічна абгрунтаваў сіметрыйныя ўласцівасці Перыядычнай сістэмы і разлічыў мультыплеты, змест якіх цалкам пацверджаны эксперыментальна ўсталяваным складам электронных абалочак для ўсіх хімічных элементаў. Эксперыментальна выявіў новыя з’явы — высокатэмпературная першасная рэкрышталізацыя ў нанапамерных гетэрагенных матэрыялах; утварэнне пры дэфармацыі металаў ячэістай дыслакацыйнай структуры ў аб’ёме і аморфнага пласта на паверхні; анамальнае павелічэнне шчыльнасці дыслакацый пры дэфармацыі зрухам; утварэнне ў структурах метал-дыэлектрык-паўправаднік радыяцыйных дэфектаў пры высокаполевай інжэкцыі электронаў; анамальнае павелічэнне фіксаванага зарада пры высокіх тэмпературах у дыяксідзе крэмнію; утварэнне ў шматкампанентных сістэмах злучэнняў і азеатропных сумесяў, недысацыіруючых пры змене агрэгатнага стану рэчыва. Стварыў некалькі пакаленняў прыбораў і аўтаматызаваных комплексаў для кантролю фізічных уласцівасцей металаў, паўправаднікоў, дыэлектрыкаў, характарыстык кандэнсатараў, дыёдаў, транзістараў, мікрасхем, вадкакрышталічных індыкатараў, прэцызійных рэзістараў, цэлюлозы, матэрыялаў у глыбокім вакууме, дынамічных характарыстык пры выпрабаванні тарпед, аптычных характарыстык выходных вокнаў звышмагутных ВК-лазераў. На эфектах рэзананснага тунэлявання электронаў у квантуючых арыентаваных палях структур метал-дыэлектрык-паўправаднік з грэйтынгавай кіруючай сістэмай распрацаваў метады фарміравання квантавых ям і квантавых кропак. Удзельнічаў у работах па стварэнні на эфектах дыфракцыі паскораных электронаў у крышталях перабудоўваемага рэнтгенаўскага лазера. Прапанаваў канцэпцыю безытэрацыйнага праектавання мікрасхем, якая рэалізавана на НВА «Інтэграл» пры вытворчасці мікрапрацэсарных комплексаў, мікраЭВМ і больш за 100 відаў іншых мікрасхем для прамысловай і бытавой тэхнікі.
Аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 65 вынаходстваў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Структура в объеме и на поверхности прокатанных металлов. — Мн., 1972 (совм. с В. П. Северденко).
- Структура и кинетика взаимодействия металла с окисляющими средами. — Мн., 1982.
- Зарядовые свойства МОП-структур. — Мн., 1980 (совм. с Н. В. Румаком, В. В. Куксо).
- Проектирование микросхем. — Мн., 1991 (совм. с В. Я. Степанцом).
Зноскі
- ↑ ГУРСКІ Леанід Ілліч
- ↑ Гурский Леонид Ильич
- ↑ Гурский Леонид Ильич Архівавана 12 чэрвеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гурскі Леанід Ільіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 255. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гурскі Леанід Ільіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Гурскі Леанід Ільіч, доктар тэхнічных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Леанід Ільіч Гурскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)