Мікалай Уладзіміравіч Румак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Уладзіміравіч Румак
Дата нараджэння 1 ліпеня 1941(1941-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1995(1995-07-08) (54 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера мікраэлектроніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1986) і член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Мікалай Уладзіміравіч Рума́к[1] (1 ліпеня 1941 — 8 ліпеня 1995) — вучоны ў галіне мікраэлектронікі, доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1988), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Хойна (Пінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь). У 1965 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1967 года працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР, дзе вучыўся ў аспірантуры, займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. З 1978 года на пасадзе загадчыка аддзела, з 1990 года — намеснік дырэктара інстытута па навуковай працы. Адначасова з 1988 года прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. У 1994—1995 гадах на пасадзе старшыні Камітэта па навуцы і тэхналогіях Міністэрства адукацыі і навукі Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац у галіне мікраэлектронікі, па распрацоўцы тэхналогіі вырабу інтэгральных мікрасхем, сінтэзу шматслойных кампазіцый метал-дыэлектрык-паўправаднік, распрацоўцы метадаў стварэння высакаякасных металічных, паўправадніковых і дыэлектрычных слаёў. Выканаў комплекс работ па развіццю тэорыі акіслення паўправаднікоў, даследаванню прыроды ўзаемадзеяння патокаў атамаў, іёнаў і выпраменьвання з паверхні цвёрдага цела. Аўтар каля 200 навуковых прац[2]. Сааўтар манаграфій «Зарядовые свойства МОП-структур» (1980), «Диэлектрические плёнки в твёрдотельной микроэлектронике»(1990)<ref name="Пн">.

Сярод апублікаванага:

  • Система кремний — двуокись кремния в МОП-структурах / Н. В. Румак; ред. В. М. Колешко; АН БССР, Физико-технический институт. — Мн.: Наука и техника, 1986.
  • Диэлектрические плёнки в твердотельной микроэлектронике / Н. В. Румак; под ред. В. Е. Борисенко; АН БССР, Физико-технический институт. — Мн. Навука і тэхніка, 1990.
  • Процессы саморегулирования при создании многослойных структур / Н. В. Румак, В. В. Хотько, С. С. Васильев // Доклады Академии наук БССР. 1990. Т. 34, № 8.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 года а стварэнне навуковых асноў, распрацоўку тэхналогіі і арганізацыю высокарэнтабельнай вытворчасці нізкапарогавых вялікіх інтэгральных схем камплементарных метал-вокісел-паўправаднік-структурах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]