Васіль Пятровіч Севярдэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Пятровіч Севярдэнка
Дата нараджэння 14 студзеня 1904(1904-01-14)
Месца нараджэння Краматорск, Харкаўская губерня, Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Дата смерці 19 снежня 1978(1978-12-19) (74 гады)
Месца смерці Мінск
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера металургія
Месца працы Маскоўскі інстытут сталі і сплаваў, Маскоўскі інстытут каляровых металаў і золата, Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР, Беларускі політэхнічны інстытут
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук,
Навуковае званне прафесар, акадэмік АН БССР
Альма-матар Маскоўскі інстытут сталі і сплаваў
Партыя
Узнагароды і прэміі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
Дзяржаўная прэмія БССР — 1984

Васіль Пятровіч Севярдэ́нка[1][2] (14 студзеня 1904, Краматорск — 19 снежня 1978, Мінск) — вучоны ў галіне металургіі, доктар тэхнічных навук (1950), прафесар (1952), акадэмік Акадэміі навук БССР (1956), Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1963). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

В. П. Севярдэнка нарадзіўся ў Краматорску (зараз у Данецкай вобласці Украіны). У 1924—1928 гг. працаваў машыністам і слесарам. У 1932 годзе скончыў Маскоўскі інстытут сталі, у якім працаваў у 1936—1941 і 1945—1951 гг. (асістэнт кафедры, дацэнт). У 1951—1957 гг. загадчык кафедрай, дэкан Маскоўскага інстытута металаў і золата. З 1957 па 1958 г. В. П. Севярдэнка ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР — дырэктар, загадчык лабараторыяй, старшы навуковы супрацоўнік-кансультант (з 1970 года). Адначасова ў 1957—1970 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай у Беларускім політэхнічным інстытуце.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучонаму належаць працы ў галіне тэорыі пластычнай дэфармацыі і апрацоўкі металаў ціскам. Прапанаваў шэраг спосабаў апрацоўкі металаў з дапамогай ультрагуку. Распрацаваў метады гарачага гідрахімічнага выціскання, пракаткі лістоў з парашковых матэрыялаў.

Аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку 23 манаграфій і 2 падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў[3].

Сярод апублікаванага:

  • Влияние условий прокатки на механические свойства, твердость и структуру металла / «Металлург», 1939, № 9;
  • Теория обработки металлов давлением — Мн., 1966.;
  • Применение ультразвука в промышленности. — Мн., 1967. (у сааўтарстве з У. У. Клубовічам);
  • Ультразвук и пластичность : научное издание / В. П. Северденко, В. В. Клубович, А. В. Степаненко. — Минск: Наука и техника, 1976. — 446 с. : ил.;
  • Обработка металлов давлением с ультразвуком : научное издание / В. П. Северденко, В. В. Клубович, А. В. Степаненко. — Минск: Наука и техника, 1973. — 446 с. : ил.;
  • Горячее гидродинамическое выдавливание режущего инструмента : производственно-практическое издание / В. П. Северденко, В. С. Мурас, Э. Ш. Суходрев. — Минск: Наука и техника, 1974. — 254 с. : ил.;
  • Ультразвук и прочность : научное издание / В. П. Северденко, А. Л. Скрипниченко, М. Д. Тявловский — Минск: Наука и техника, 1979. — 248 с. : ил. — (Наука и технический прогресс);
  • Прокатка и волочение с ультразвуком. Мн., 1970 (у сааўтарстве)
  • Прокатка и пластичность — Мн., 1976 (у сааўтарстве).

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка Васілю Севярдэнку

У Мінску на будынку Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі (дом № 10 па вуліцы Акадэміка Купрэвіча) у 1980 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка[4].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002.
  2. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 655. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  3. Акадэмік СЕВЯРДЭНКА Васілій Пятровіч(руск.)  // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  4. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]