Перайсці да зместу

Леанід Мікалаевіч Філіпенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Мікалаевіч Філіпенка
укр.: Леонід Миколайович Філіпенко
Дата нараджэння 5 сакавіка 1914(1914-03-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 2012(2012-01-27) (97 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Сухапутныя войскі СССР[d]
Званне падпалкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Леанід Мікалаевіч Філіпенка (5 сакавіка 1914, Варвараўка, цяпер Новаўкраінскі раён, Кіраваградская вобласць — 27 студзеня 2012, Віцебск) — Герой Савецкага Саюза (1945 год), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін Віцебска (1985 год).

Нарадзіўся 5 сакавіка 1914 года у сяле Варварыўка (цяпер Новаўкраінскі раён Кіраваградскай вобласці) у сям’і селяніна. Украінец. Скончыў 8 класаў, рабфак у Віцебску. У 1933—1936 і 1940—1941 гадах працаваў на Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыцы імя КІМ. У Чырвонай Арміі ў 1936—1940 гадах і з 1941 года.

Удзельнік савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Заходнім, Ленінградскім, Данскім, Сталінградскім, Цэнтральным, 1-м, 2-м і 3-м Беларускім франтах. Скончыў франтавыя курсы падрыхтоўкі камандзіраў рот ў 1943 годзе. Удзельнік вызвалення Беларусі і Польшчы. Член ВКП(б)/КПСС з 1944 года. Вызначыўся ў баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Батальён 413-га стралковага палка (73-я стралковая дывізія, 48-я армія, 3-ці Беларускі фронт) пад камандаваннем капітана Філіпенка ў ноч на 17 лютага 1945 гады на падручных сродках фарсіраваў раку Пасаргэ ў раёне населенага пункта Грунеберг (6 км паўднёва ўсход горада Бранева, Польшча) і захапіў плацдарм. Байцы адбілі 4 контратакі танкаў і пяхоты праціўніка. Утрымліваючы і пашыраючы плацдарм, яны забяспечылі пераправу праз раку падраздзяленняў палка і ўсёй дывізіі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 19 красавіка 1945 года.

У 1946 годзе скончыў курсы «Выстрал». З 1960 года падпалкоўнік Філіпенка ў запасе. Жыў у Віцебску. Працаваў начальнікам штаба грамадзянскай абароны фабрыкі імя КІМ. Памёр 27 студзеня 2012 года.

Зноскі

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2. (руск.)
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 365. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)
  • Долготович Б. Д. Филиппенко Леонид Николаевич // Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 67—68. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.