Леанід Пятровіч Смаляк
Леанід Пятровіч Смаляк | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 1995 (71 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | геабатаніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1968) і кандыдат сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Леанід Пятровіч Смаля́к[1] (8 чэрвеня 1923 — 28 сакавіка 1995) — вучоны ў галіне геабатанікі, доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1979).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Асобіна Гомельскага павета Гомельскай губерні (зараз у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут у 1948 годзе. З 1950 года працаваў у Інстытуце лесу Акадэміі навук БССР, дзе ў 1956—1960 гадах займаў пасаду загадчыка аддзела гідралесамеліярацыі і глебазнаўства, у 1963—1971 гадах — намеснік дырэктара па навуковай рабоце[2]. У 1971—1977 гадах Л. П. Смаляк на пасадзе загадчыка лабараторыі прадукцыйнасці і воднага рэжыму фітацэнозаў[2] Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча. З 1977 года працаваў загадчыкам кафедры дэндралогіі і фізіялогіі раслін Беларускага тэхналагічнага інстытута.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар прац па гідралесамеліярацыі, лясным балотазнаўстве, лесаводстве; экалогіі раслін.
Сярод апублікаванага:
- Влияние уровня грунтовых вод на потребление минеральных веществ сосной из почвы // Доклады АН БССР. — 1963. — Т. 7. — № 9.
- Эколого-физиологические основы мелиорации почв агрофитоценозов. / Л. П. Смоляк, В. Г. Реуцкий; АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича. — Мн., 1974;
- Водное питание и продуктивность основных фитоценозов. — Мн., 1978;
- Дендрология: [Учеб. пособие для вузов по спец. 31.12 «Лесн. и садово-парковое хоз-во»] / Л. П. Смоляк, В. Г. Антипов, И. В. Гуняженко. — Мн.: Вышэйшая школа, 1990. — ISBN 5-339-00401-5
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985)
- Медаль «За адвагу»
- Дзяржаўная прэмія БССР 1972 года
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рэуцкі У. Р. Смаляк Леанід Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 47. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Смаляк Леанід Пятровіч // Памяць: Гіст. дакум. хроніка Буда-Кашалёўскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — С. 400.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Смаляк Леанід Пятровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Смоляк Леонид Петрович // Знаменитые люди Гомельщины (руск.)
- Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны (руск.)
- Музейный комплекс «Дорога памяти» Архівавана 3 сакавіка 2022. (руск.)
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 1995 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі
- Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
- Выкладчыкі БДТУ
- Дактары біялагічных навук
- Кандыдаты сельскагаспадарчых навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДТУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Геабатанікі
- Геабатанікі Беларусі
- Аўтары падручнікаў