Леанід Сяргеевіч Хоміч
| Леанід Сяргеевіч Хоміч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1 студзеня 1945[1] (81 год) |
| Месца нараджэння | |
| Бацька | Сурэн Аганесавіч Мірзаян[d] |
| Род дзейнасці | мастак |
| Жанр | манументальна-дэкаратыўнае мастацтва і дробная пластыка |
| Вучоба | |
| Уплыў | Вікенцій Іванавіч Ральцэвіч, Валянцін Канстанцінавіч Дзежыц і Рыгор Піліпавіч Клікушын |
| Член у | |
Леанід Сяргеевіч Хоміч (часам Хоміч-Мірзаян; 1 студзеня 1945, г. Нова-Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і армяніна Сурэна Аганесавіча Мірзаяна (1919—1996), фельчара і мастака, і беларускі Ганны Барысаўны Хоміч (1919—2014), ураджэнкі в. Гара Барысаўскага раёна[2]. Мае брата Андрэя, таксама мастака.
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1970 годзе. Вучыўся ў В. Ральцэвіча, В. Дзежыца, Г. Клікушына. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1970 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года.
Жыве ў Віцебску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве і дробнай пластыцы.
Сярод твораў: рэльефы з металу для віцебскай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» і Наваполацкай сярэдняй школы № 8, гасцініц «Віцебск», «Аўрора» (г. Віцебск), кінатэатра «Радзіма» ў Полацку. Аўтар работ «Тыгр», «Купалінка», «Мой горад», «Чаканне», «Віцебшчына».
Зноскі
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Лица Победы. 75-летию Великой Победы посвящается Архівавана 28 мая 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Леанід Хоміч // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 129. — На беларус. і англ. мовах.
- Хоміч Леанід Сяргеевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.