Леанід Фёдаравіч Леўчанка
Леанід Фёдаравіч Леўчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 мая 1932 (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Леанід Фёдаравіч Леўчанка (нар. 29 мая 1932, г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастак, жывапісец. Член Беларускага Саюза мастакоў (1979).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька, Фёдар Мікіціч, з сялян, нарадзіўся каля Любані. Маці, Ганна Пятроўна, бацька якой быў святаром[1].
Скончыў Адэскае мастацкае вучылішча (1955). Вучыўся ў М. Тодарава, А. Ацманчука, М. Шамоты.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах партрэта і пейзажа. Асноўныя творы: палотны «Партрэт дзяўчыны», «Растрэл камісара Фаміна», «Палкоўнік міліцыі У.Кузняцоў», «Вясна ў Раўбічах», «Мінск. Сакавік», «Рэчка Цітаўка», «Дразды», Вясна на рацэ Арэса", «Рака Свіслач», «Яхты ў мора», «Марскі прыбой», «На рэйдзе стаяць караблі», «Свежы вецер».
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея.
Жыве ў горадзе Мінск.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998. — С. 315.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1986. — Т. 3. — С. 247.