Антані ван Левенгук
| Антані ван Левенгук | |
|---|---|
| нідэрл.: Antonie van Leeuwenhoek | |
| | |
| Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1632[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 жніўня 1723[1] (90 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Philips Antonisz. van Leeuwenhoek[d][5][6] |
| Маці | Margaretha Bel van der Berch[d][5][6] |
| Жонка | Barbara de Mey[d][7] і Cornelia Swalmius[d][7] |
| Род дзейнасці | біёлаг, фізік, стваральнік інструментаў, купец, мікрабіёлаг, бухгалтар, скарбнік, surveyor, wine measurer |
| Навуковая сфера | мікраскапія[d] і мікрабіялогія |
| Вядомы як | Першаадкрывальнік найпрасцейшых, зрабіў першае апісанне эрытрацытаў, першы назіраў бактэрыі. |
| Член у | |
| Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
| Подпіс |
|
Антані ван Ле́венгук (Antoni van Leeuwenhoek, Thonius Philips van Leeuwenhoek; 24 кастрычніка 1632, Дэлфт, Нідэрланды — 26 жніўня 1723, Дэлфт) — галандскі натураліст, канструктар мікраскопаў, заснавальнік навуковай мікраскапіі, член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1680), даследаваў з дапамогай сваіх мікраскопаў структуру розных формаў жывой матэрыі.
Зрабіў лінзы, якія павялічвалі ў 150—300 разоў. З іх дапамогай назіраў і замалёўваў бактэрыі (1683), эрытрацыты, найпрасцейшых, раслінныя і жывёльныя клеткі, будову мышцаў і іншых частак і органаў больш за 200 відаў раслін і жывёл. Адкрыў сперматазоіды чалавека (1677); лічыў, што ў сперматазоідзе змяшчаецца сфарміраваны зародак, а яйцо служыць сілкавальным матэрыялам. Апісаў партэнагенез у тлей. Адзначыў розніцу ў будове адна- і двухдольных раслін. Назіранні апісваў у лістах (каля 300), галоўным чынам Лонданскаму каралеўскаму таварыству.
Зноскі
- ↑ а б Anthony van Leeuwenhoek — 2009.
- ↑ Antony Leeuwenhoek // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Левенгук Антони ван // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://www.dodenakkers.nl/wetenschap/leeuwenhoek-anthoni-van.html Праверана 31 студзеня 2025.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ а б ECARTICO Праверана 2 верасня 2023.
- ↑ а б ECARTICO Праверана 28 лістапада 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Левенгук // БЭ ў 18 т. Т. 9. — Мн., 1999. — С. 178.
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1632 годзе
- Нарадзіліся ў Дэлфце
- Памерлі 26 жніўня
- Памерлі ў 1723 годзе
- Памерлі ў Дэлфце
- Пахаваныя ў Дэлфце
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вучоныя Нідэрландаў
- Вынаходнікі паводле алфавіта
- Вынаходнікі Нідэрландаў
- Постаці пратысталогіі
- Пахаваныя ў Нідэрландах