Ленінскі раён (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ленінскі раён, Магілёў)
Jump to navigation Jump to search
Ленінскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 25 снежня 1962
Кіраўнік Аляксей Сяргеевіч Багайчук[d]
Commons-logo.svg Ленінскі раён на Вікісховішчы

Ленінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Магілёва. Адміністрацыя раёна празмешчана па праспекце Міру, 55a. Насельніцтва раёна — 192,1 тысячы чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 25 снежня 1962 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. 7 снежня 1979 года са складу раёна быў вылучаны Цэнтральны раён, у 2003 скасаваны і зноў далучаны да Ленінскага раёна.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны ў паўночнай частцы горада. Граніца з Кастрычніцкім раёнам праходзіць па рацэ Дняпро. Асноўныя магістралі: вуліцы Першамайская, Крупскай, Грышына, Піянерская, Чалюскінцаў, Касманаўтаў, праспект Міру.

Колькасць жыхароў раёна паводле перапісу 1999 г. — 95 958 чалавек. Плошча раёна складае 24,9 км², у тым ліку каля 500 га зялёных насаджэнняў, у прыватнасці — Пячэрскі лесапарк.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У раёне размешчана 22 прамысловыя прадпрыемствы. Яго эканоміка прадстаўлена наступнымі галінамі: машынабудаванне, прыборабудаванне, дрэваапрацоўчая вытворчасць, лёгкая і харчовая прамысловасць і інш. На тэрыторыі раёна размешчаны ААТ «Тэхнапрыбор», заводы «Строммашына», «Магілёўтрансмаш», «Электрарухавік», «Магатэкс», металургічны завод, ліфтабудаўнічы завод, швейная фірма «Вяснянка», ААТ «Абутак», жэлацінавы завод і іншыя прадпрыемствы.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У раёне размешчаны Дом спорту, спорткомплекс «Лакаматыў», фізкультурна-аздараўляльны камбінат, 23 спартыўныя залы, 3 басейны і г. д. Вельмі папулярныя масавыя святы, якія праходзяць на стадыёне «Лакаматыў»[2].

Кіраўнікі адміністрацыі Ленінскага раёна[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. GEOnet Names Server — 2018.
  2. Ленинский район // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
  3. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 11.06.2019. // БелТА