Леў Аляксандравіч Мяленцьеў
Леў Аляксандравіч Мяленцьеў | |
---|---|
руск.: Лев Александрович Мелентьев | |
Дата нараджэння | 9 (22) снежня 1908[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 ліпеня 1986[1] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Aleksandr Melentyev[d] |
Род дзейнасці | навуковец, палітык |
Навуковая сфера | энергетыка |
Месца працы | Энергетычны інстытут АН СССР, Ленінградскі інжынерна-эканамічны інстытут, Сібірскі энергетычны інстытут, Інстытут высокіх тэмператур |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | акадэмік АН СССР |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Lev Popyrin[d], Yuriy Rudenko[d], Aleksey Makarov[d], Q15066043? і A. P. Merenkov[d] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Леў Аляксандравіч Мяленцьеў (руск.: Лев Александрович Мелентьев; 9 (22) снежня 1908, Санкт-Пецярбург — 8 ліпеня 1986, Масква) — савецкі вучоны ў галіне энергетыкі. Доктар тэхнічных навук. Прафесар. Акадэмік АН СССР (1966, член-карэспандэнт з 1960). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Л. А. Мяленцьеў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1926 годзе скончыў школу № 34 у Ленінградзе, у 1930 годзе інжынерна-эканамічны факультэт Ленінградскага электрамеханічнага інстытута. З 1929 г. працаваў у Ленінградзе на энергетычных прадпрыемствах, з 1936 года ў Ленінградскім інжынерна-эканамічным інстытуце (старшы выкладчык, загадчык кафедры, намеснік дырэктара). У 1937 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў пакінуты ў Ленінградзе выконваючы абавязкі дырэктара інжынерна-эканамічнага інстытута, а ў 1942 годзе эвакуіравана ў Казань. З 1942 года Л. А. Мяленцьеў у Энергетычным інстытуце АН СССР. З 1945 г. зноў у Ленінградзе, у інжынерна-эканамічным інстытуце. У 1960 годзе Л. А. Мяленцьеў запрошаны ў Іркуцк і прызначаны дырэктарам Сібірскага энергетычнага інстытута Сібірскага аддзялення АН СССР. З 1973 года ў інстытуце высокіх тэмператур — загадчык аддзела комплексных праблем энергетыкі, Адначасова ў 1973—1985 гг. старшыня Навуковага савета па комплексным праблемам энергетыкі АН СССР, намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных праблем энергетыкі АН СССР. У 1985—1986 гг. — заснавальнік і дырэктар Інстытута энергетычных даследаванняў Расійскай акадэміі навук. У 1976—1985 гг. Л. А. Мяленцьеў кіраваў падкамісіяй па энергетыцы і электрыфікацыі Міжведамаснай энергетычнай камісіі.
Памёр Л. А. Мяленцьеў 8 лістапада 1986 г. і пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Л. А. Мяленцьеву належаць навуковы працы па тэарэтычных асновах і метадах аптымізацыі структуры паліўна-энергетычнага комплексу, матэматычным мадэліраванні, аптымізацыі і кіраванню ў энергетыцы, развіццю цеплавой энергетыкі і інш. Адзін з заснавальнікаў Усходне-Сібірскага паліўна-энергетычнага комплексу СССР у раёне Брацк—Усць-Ілімск—Іркуцк. Аўтар, сааўтар і адказны рэдактар 33 манаграфій і больш за 100 артыкулаў.
Член УКП(б) з 1947 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 6-га і 8-га скліканняў.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Серп і Молат»
- 4 ордэны Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»
- Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
- Залаты медальімя Ф. Крыжыка «За заслугі ў тэхнічных навуках» Чэхаславацкай акадэміі навук (1978)
- 2 Прэміі імя Г. М. Кржыжыноўскага (1960 і 1982 гг.)[3]
- Прэмія Савета міністраў СССР (1985)
- Ганаровы доктар Пражскага політэхнічнага інстытута (1981)[4]
- Ганаровы доктар Гданьскага політэхнічнага інстытута (1986)[4]
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У 1997 годзе Сібірскі энергетычны інстытут перайменаваны ў Інстытут сістэм энергетыкі імя Л. А. Мяленцьева Сібірскага аддзялення РАН[4]. На будынку інстытута ўсталявана мемарыяльная дошка[5].
- У гонар вучонага названа адна з вуліц Іркуцка[5].
- Заснавана прэмія імя Л. А. Мяленцьева і Ю. М. Рудэнкі Сібірскага аддзялення РАН за працы ў галіне сістэм энергетыкі[5].
Зноскі
- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ Мелентьев Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Премия имени Г. М. Кржижановского // Сайт РАН (руск.)
- ↑ а б в Мелентьев Лев Александрович // Сайт Архівы РАН (руск.)
- ↑ а б в Леў Аляксандравіч Мяленцьеў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 72.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Леў Аляксандравіч Мяленцьеў на сайце «Героі краіны»
- Известные учёные СЭИ // Институт систем энергетики им. Л. А. Мелентьева Сибирского отделения РАН Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
- Профіль на сайце РАН (руск.)
- Мелентьев Лев Александрович // Сайт Архівы РАН (руск.)
- Нарадзіліся 22 снежня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 8 ліпеня
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Дактары тэхнічных навук
- Правадзейныя члены АН СССР
- Выпускнікі СПбДПУ
- Члены КПСС
- Члены АН СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання