Лявон Маджарскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Леў Маджарскі)
Jump to navigation Jump to search
Лявон Маджарскі
Род дзейнасці: ткач, рамеснік, тэкстыльны дызайнер
Дата нараджэння: 1740-я
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1811
Месца смерці:
Бацька: Ян Маджарскі

Лявон (Леў) Маджарскі (Лявон Маджаранц) (каля 1740, Стамбул — 1811, Слуцк) — ткач, мастак, кіраўнік і арандатар Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Яна Маджарскага і яго жонкі Армінэ. Нарадзіўся ў Стамбуле, пасля пераехаў з бацькамі ў Слуцк[1].

Навучыўся ткацкай справе ў бацькі і заняўся сямейнай справай. Працаваў на Слуцкай мануфактуры шаўковыхпаясоў, пазней стаў яе арандатарам, а потым і кіраўніком[1].

У 1790 годзе атрымаў шляхецкую годнасць, у 1791 годзе — герб «Дар»[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Слуцкі пояс, зроблены Лявонам Маджарскім, 1790-я гады

Стварыў новую сістэмудэкаратыўнага аздаблення сярэднікаў, бардзюраў і галоў паясоў са складанай, шматколернай арнаментацыяй; распрацаваў і відазмяніў вырашэнне галоў паясоў з выявамі букетаў, вазонаў[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 126.