Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў (Слуцк)
Касцёл | |
Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў | |
---|---|
| |
53°01′41,80″ пн. ш. 27°33′31,90″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | |
Канфесія | каталіцтва |
Заснавальнік | Самуэль Аскерка |
Дата заснавання | 1734 |
Дата скасавання | 1832 |
Стан | не дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святога Антонія і кляштар бернардзінцаў — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя[1], размешчаны ў Слуцку.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Манахі-бернардзінцы прыбылі ў Слуцк з Нясвіжа ў 1661 годзе. Яны ўжо мелі ва ўласнасці зямельны ўчастак, які знаходзіўся на беразе Случы, насупраць старога замка. Гэтыя землі ім перадаў староста мазырскі Самуэль Аскерка, выкупіўшы іх з дазволу слуцкага князя Багуслава Радзівіла. Тут яны пабудавалі ў 1671[2] годзе драўляны касцёл, капліцу і двухпавярховы кляштарны корпус, які прымыкаў да яго. Быў рэканструяваны ў 1734 годзе[2]. Паводле адных крыніц, будаўніцтва мураванага будынка кляштара пачалося ў 1770 годзе, паводле іншых — у 1793 (пабудаваны з цэглы ў 1793 годзе на месцы былых драўляных будынкаў[2]). У 1812 годзе замест згарэлага драўлянага касцёла быў пабудаваны цагляны храм[3].
Пасля паўстання 1830—1831 гадоў слуцкі бернардзінскі кляштар быў зачынены і выкарыстоўваўся як казарма. Касцёл кляштара быў пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Бернардзінцаў са Слуцка перавялі ў Нясвіж, а з 1860 года яны спынілі сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Бернардзінцы пакінулі ў Слуцку значны след у розных сферах жыцця, у тым ліку вывелі знакаміты гатунак грушы — «Слуцкую бэру»[4].
У 1852 годзе касцёл вернуты каталікам. Дзейнічаў ён да 1933 года. А ў былым кляштарным будынку пасля рэвалюцыі размяшчаўся павятовы ваенкамат. Пазней там быў арганізаваны ваенны шпіталь.
У другой палове XX стагоддзя ў склепе кляштара быў знойдзены нямецкі архіў часоў Другой сусветнай вайны, месцазнаходжанне якога ў наш час невядома[3].
Мураваны аднапавярховы кляштарны комплекс са склепам і падоўжанай цэнтральнай часткай стаяў на вуліцы Казачай (зараз — Чырвонаармейская). У скляпах пад кляштаром знаходзіліся пахаванні слуцкіх князёў Радзівілаў, а ў касцёле яшчэ ў канцы XIX стагоддзя (па ўспамінах сучаснікаў) захоўвалася спецыяльная скрыначка з сэрцам князя Гераніма Радзівіла. Памёр ён у Польшчы, там і быў пахаваны, аднак сэрца яго прывезлі ў Слуцк, які ён вельмі любіў[5].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Цагляны касцёл Святога Антонія з рысамі барока меў даволі сціплы знешні выгляд: прамавугольны ў плане аб’ём, тры алтары, арган[5].
Пахаванні
[правіць | правіць зыходнік]Пры кляштары былі пахаваныя Ян Маджарскі і ягоны сын Лявон, уладальнікі Слуцкай персіярні[6].
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 19 снежня 2012.
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б Слуцк — Касцел Святога Антонія (бернардзінцаў) — Каментарыі
- ↑ Памятники могут исчезнуть / История и люди / Газета «[[Інфа-Кур’ер]]» / «Инфо-Курьер»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 19 снежня 2012.
- ↑ а б Слуцкие храмы
- ↑ Зміцер Юркевіч. Таямніцы Манюшкаў. Частка XVI. Маджарскія. № 31 (1470) 01.08.2020 — 08.08.2020 г Архівавана 14 лістапада 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кукуня В. Р. Слу́цкі касцёл і кляшта́р бернардзі́нцаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 30. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў (Слуцк)
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў (Слуцк) на сайце Radzima.org — страчаны касцёл і кляштар
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў (Слуцк) на сайце Radzima.org — захаваны кляштарны корпус
- Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бернардзінцаў (Слуцк) на сайце Глобус Беларусі (руск.)