Леў Пятровіч Мацкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леў Пятровіч Мацкевіч
Дата нараджэння: 24 красавіка 1903(1903-04-24)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 27 лістапада 1968(1968-11-27) (65 гадоў)
Альма-матар:
Месца працы:

Леў Пятровіч Мацке́віч[1] (24 красавіка 1903, Орша — 27 лістапада 1968) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1963)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1936 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. 3 1945 на Беларусі: у 19451948 гадах намеснік начальніка Упраўлення па справах архітэктуры пры СМ БССР у Мінску, з 1948 года галоўны архітэктар Мінска і нач. Упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінгарвыканкама. 3 1962 года выкладчык Беларускім політэхнічным інстытуце, дацэнт.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы: генплан Масквы (1935, у сааўтарстве), праекты забудовы 1-й Мяшчанскай вуліцы і плошчаў Яраслаўскай і Краснаваротскай (19371939, кіраўнік брыгады), адміністрацыйнага будынка інстытута «Электрахіммет» (19361937, у сааўт.) у Маскве; генплан цэнтральнай сядзібы саўгаса «Культура» Разанскай вобласці (19401941), генпланы Оршы (1946), Полацка (19461947); праекты забудовы плошчаў Леніна (цяпер пл. Незалежнасці) і Я. Коласа, праспекта Ф. Скарыны (19471951), забудовы праспекта Машэрава (1954), вул. Маскоўскай (1948), Цэнтральнай пл. (цяпер пл. Кастрычніцкая; 19501955), праекты дэталёвай планіроўкі Мінска (да 2000 года), забудовы 2 кварталаў па вул. Даўгабродскай (19541955, усе ў сааўтарстве) у Мінску. У 19581961 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.

Сярод апублікаванага:

  • Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития. — Мн., 1966. (у сааўтарстве)[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000.
  2. Почётные звания(руск.)  // Беларускі саюз архітэктараў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]