Луіс Адрыяну

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Луіс Адрыяну
Луис Адриано.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 красавіка 1987(1987-04-12)[1] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Brazil.svg Бразілія
Рост 183 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Палмейрас
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2004 — 2005 Бразілія Інтэрнасьянал
Клубная кар’ера*
2006 — 2007 Бразілія Інтэрнасьянал 10 (1)
2007 — 2015 Украіна Шахцёр (Данецк) 162 (79)
2015 — 2017 Італія Мілан 33 (4)
2017 — 2019 Расія Спартак (Масква) 59 (19)
2019 — Бразілія Палмейрас
Нацыянальная зборная**
2007 Бразілія Бразілія (да 20) 6 (2)
2014 — 2015 Бразілія Бразілія 4 (0)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн «За мужнасць» III ступені (Украіна) Заслужаны майстар спорту Украіны

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 ліпеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 ліпеня 2019.

Луі́с Адрыя́ну ды Соза да Сі́лва[2] або Луіс Адрыяна (парт.: Luiz Adriano de Souza da Silva; нар. 12 красавіка 1987, Порту-Алегры, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік клуба «Палмейрас» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Кар’еру пачаў у клубе «Інтэрнасьянал», аднак ужо ў хуткім часе перайшоў у склад данецкага «Шахцёра» за 3 млн еўра. Ужо 19 сакавіка 2007 года малады бразілец дэбютаваў у чэмпіянаце Украіны ў данецкім дэрбі супраць «Металурга».

21 кастрычніка 2014 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць беларускага БАТЭ Луіс адзначыўся пяццю забітымі галамі, паўтарыўшы дасягненне Ліянеля Месі па колькасці забітых мячоў у адным матчы турніру. Акрамя таго, нападнік стаў першым, хто здолеў вызначыцца чатыры разы за першы тайм, да таго ж ён усталяваў новы рэкорд, забіўшы чатыры галы за 16 хвілін[3]. У гэтым жа матчы Адрыяну абышоў Андрэя Вараб’я і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі клуба.

«Мілан»[правіць | правіць зыходнік]

2 ліпеня 2015 года нападнік афіцыйна перайшоў у італьянскі «Мілан», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 8 млн еўра[4]. У складзе «Мілана», аднак, не здолеў замацавацца ў аснове, прайграўшы канкурэнцыю Карласу Баку, стаў толькі зрэдку выхадзіць на замену. Па выніках 2016 года італьянскае выданне La Repubblica прызнала Луіса Адрыяну найгоршым іграком чэмпіянату.

«Спартак»[правіць | правіць зыходнік]

16 студзеня 2017 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Луіса Адрыяну ў маскоўскі «Спартак»[5].

«Палмейрас»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з «Палмейрасам».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Інтэрнасьянал»:

«Шахцёр»:

«Мілан»:

«Спартак»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]